wd wp Пошук:

Горм Стары

Горм Стары (дацк.: Gorm den Gamle; 910-я958?) — кароль Даніі.

Біяграфія

Сын дацкага караля Кнуда I Хардэкнуда. Паводле слоў яго нашчадка, дацкага караля Свена II Эстрыдсена, Горм кіраваў з Елінгу ўсёй Даніяй і, хутчэй за ўсё, Шлезвігам.

Паходжанне мянушкі не зусім зразумелае. Горм не быў ні старым, ні прастадушным, раннія крыніцы сведчаць пра яго адкрытасць і прагматызм, калі справа тычылася адносін з хрысціянскімі суседзямі на поўдні. У часы Горма большасць датчан ушаноўвала старажытнагерманскіх багоў, але ўжо падчас кіравання яго сына Харальда I Сінязубага Данія афіцыйна прыняла хрысціянства.

Паўночны курган у Елінгу, «магіла Цюры», жонкі Горма Старога

Сцвярджаецца, што рэшткі Горма былі знойдзены на месцы першай хрысціянскай царквы ў Елінгу, пабудаванай пры Харальдзе. Лічыцца, што яны былі перанесены з узгорка, дзе ён быў першапачаткова пахаваны, а сам узгорак быў пераўтвораны ў памятнае месца.

Ад Горма вядзецца радавод усіх дацкіх манархаў, да кіруючай у наш час каралевы Маргрэтэ II, што робіць Данію найстарэйшай бесперапыннай манархіяй у Еўропе (у свеце яна саступае толькі Японіі).

Горм Стары быў жанаты з Цірай (або Цюрай), якая атрымала мянушку «Выратавальніца Даніі»[2]. Яе імем быў названы астэроід (115) Ціра, адкрыты ў 1871 годзе.

Зноскі

  1. https://www.youtube.com/watch?v=xcADJJkBoCQ
  2. Сноры Стурлусан. «Круг Зямны»: «Сага пра Хальвдана Чорнага» (глава V).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Кнютлінгаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Кнютлінгі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IX стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу