wd wp Пошук:

Рунныя камяні ў Елінгу

Рунныя камяні ў Елінгу — рунныя камяні з дацкага горада Елінга, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны. Рунічнымі надпісы на валунах датуюцца X стагоддзем.

Малы камень

Малы камень у Елінгу

На малым камені, усталяваным каля 955 года, першым дацкім каралём Гормам Старым высечаны надпіс:

kurmr kunukr karthi kubl thusi aft thurui kunu sina tanmarkar but,

што азначае:

Горм кароль зрабіў памятны камень у гонар Цюры, сваёй жонкі, Даніі ўладар/валадарка.

Гэты першы пісьмовы ўспамін назвы краіны Danmark, знойдзены ў межах самой Даніі. Сама назва была вядома прынамсі за 75 гадоў да ўзвядзення манумента: у геаграфічным апісанні Паўночнай Еўропы, зробленым уэсэкскім каралём Альфрэдам Вялікім дацкая тэрыторыя завецца «dene mearc».

Вялікі камень

Вялікі камень у Елінгу

Вялікі камень у Елінгу з’яўляецца свайго роду «сведчаннем пра нараджэнне» Даніі. Камень вышынёй 2,43 метра, які важыць каля 10 тон, быў усталяваны каралём Харальдам I Сінязубым не раней за 965 год з надпісам, які абвяшчае, што:

Haraltr kunukr bath kaurua kubl thausi aft kurm fathur sin auk aft thaurui muthur sina sa haraltr ias sar uan tanmaurk ala auk nuruiak auk tani karthi kristna,

гэта значыць:

Харальд кароль паставіў гэты камень у гонар Горма, бацькі свайго, і Цюры, маці сваёй. Харальд, які заваяваў усю Данію і Нарвегію, хто хрысціў датчан.

Вялікі камень. Бок з выявай жывёлы
Прарысоўка выявы з жывёлай
Вялікі камень. Бок з выявай Ісуса
Рэканструкцыя

Вычасаная на камені выява раней была каляровай. Каляровую копію каменя можна ўбачыць у нацыянальным музеі. Рунныя камяні размешчаны ў двары Елінгскай царквы паміж двума вялікімі пахавальнымі курганамі. Яны з’яўляюцца сведчаннямі эпохі пераходу скандынаваў ад язычніцтва да хрысціянства. Камяні, разам з магільнікамі і царквой, занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].

За сваю доўгую гісторыю камяні падвяргаліся ўздзеянню надвор’я, што прывяло да з’яўлення расколін. У 2008 годзе эксперты ЮНЕСКА, вывучыўшы іх стан, прапанавалі перанесці камяні ў памяшканне. Аднак Камітэт па культурнай спадчыне Даніі вырашыў пакінуць камяні на іх гістарычным месцы, надзейна ўкрыўшы шклянымі вітрынамі. У конкурсе, на які было прадстаўлена 157 праектаў, быў выбраны аптымальны дызайн ахоўных канструкцый. Праект быў рэалізаваны ў 2012 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Рунныя камяні ў Елінгу на сайце ЮНЕСКА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рунічныя камяні
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Даніі
Катэгорыя·Гісторыя Даніі