wd wp Пошук:

Хапёр

Хапёр (руск.: Хопёр) — рака ў Расіі, буйнейшы левы прыток Дона. Працякае па тэрыторыі Пензенскай, Саратаўскай, Варонежскай і Валгаградскай абласцей.

Даўжыня 980 км, плошча басейна 61 100 км². Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе ў красавіку — маі. Найбольшы выдатак вады 2720 м³/с. Замярзае ў снежні, раскрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. У асобныя гады ледастаў няўстойлівы. Шырыня да 100 м, глыбіня да 7 м. Дно пераважна пясчанае; цячэнне хуткае. У даліне Хапра — шмат старыц.

Хапёр бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Пензенскай вобласці, у межах Прыволжскага ўзвышша, цячэ па ўзвышанай мясцовасці, упадае ў Дон каля станіцы Усць-Хапёрская.

Найбуйнейшыя прытокі: Варона, Савала (справа), Сярдоба, Бузулук (злева). Хапёр суднаходны (ад горада Новахапёрска ў 323 км ад вусця). На значнай частцы даступны для сплава на байдарках. На рацэ — гарады Балашоў, Барысаглебск, Новахапёрск, Урупінск. У ніжнім цячэнні — Хапёрскі запаведнік. Даліна Хапра з’яўлялася адным з месцаў рассялення данскіх казакаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі

Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Прытокі Дона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта