wd wp Пошук:

Філіп Гастан

Філіп Гастан (Густан) (англ.: Philip Guston, сапраўднае імя Філіп Гольдштэйн; 27 чэрвеня 1913, Манрэаль — 7 чэрвеня 1980, Вудстак, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў Канадзе, у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў — выхадцаў з Украіны, бацькі мастака прыехалі ў Амерыку з Адэсы. Неўзабаве сям’я пераязджае ў Лос-Анджэлес. Маляваць пачаў ужо ў юнацкія гады, спачатку коміксы. Навучанне пачаў у Школе малявання ў Кліўлендзе. У гады вучобы (1930-я гады) надаваў увагу перш за ўсё створанаму Джорджа дэ Кірыка стылю метафізічны рэалізм, а таксама фрэскавага жывапісу старых італьянскіх майстроў — Андрэа Мантэньі, Мазачыа, Паала Учэла. У канцы 1930-х Ф.Густан працуе ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця ў галіне прапагандысцкага, насценнага жывапісу, аднак да пачатку 1940-х гадоў вяртаецца да жывапісу станковага.

Характэрнай асаблівасцю работ Ф.Гастана было тое, што пры стварэнні новых карцін ён часта выкарыстоўваў фрагменты ўжо створаных раней палотнаў. На мяжы 1947/1948 гадоў мастак піша сваю першую абстрактную карціну «Каты» (The Tormentors). У канцы 1940-х і ў 1950-я гады мастак працуе ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму. У той жа час зварот да сюжэтаў, навеяных падзеямі дзвюх сусветных войнаў збліжае яго палотны з экспрэсіянісцкім жывапісам Макса Бекмана. З пачатку 1960-х гадоў мастак вяртаецца да фігуратыўнага мастацтва, тым часам ён часта аднаўляе і перапрацоўвае ў новых працах сюжэтныя матывы сваіх ранніх карцін з 1930-х гадоў (напрыклад, тэма злачынстваў Ку-Клукс-Клана).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Philip Guston
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119205637 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. 1 2 RKDartists
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манрэалі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы