wd wp Пошук:

Андрэа Мантэнья

Запыт «Мантэнья » перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Андрэа Мантэнья (італ.: Andrea Mantegna, каля 1431, Ізола-ды-Картура, Венета — 13 верасня 1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозненне ад большасці іншых класікаў італьянскага Рэнесансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.

Біяграфія

Фрэска ў Камерэ дэльі Спозі. 1474. Мантуя

Мантэнья нарадзіўся каля 1431 года ў італьянскім мястэчку Ізола-дзі-Картура блізу Венецыі, у сям’і дрывасека. У 1441 годзе быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Вучыўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 годзе быў запісаны ў цэх жывапісцаў Падуі.

Ва ўзросце 17 гадоў Мантэнья ў судзе дамогся незалежнасці ад Скварчонэ і з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосці выпрабаваў ўплыў фларэнційскай школы, у прыватнасці Данатэла.

У 1453 годзе Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Беліні Нікалосіяй (Нікалаз). У 1460 годзе ён становіцца прыдворным мастаком у герцагаў Ганзага.

Мантэнья памёр 13 верасня 1506 года ў Мантуі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/andrea-mantegna/
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb120459468
  4. https://en.wikisource.org/wiki/Catholic_Encyclopedia_(1913)/Andrea_Mantegna
  5. Мантенья Андреа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004218

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ламбардыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1431 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1506 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мантуі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Падуя