wd wp Пошук:

Джорджа дэ Кірыка

Джорджа дэ Кірыка (італ.: Giorgio de Chirico; 10 ліпеня 1888, Волас, Грэцыя — 20 лістапада 1978, Рым) — італьянскі мастак, найбуйнейшы прадстаўнік метафізічнага жывапісу, папярэднік сюррэалізму. Старэйшы брат пісьменніка Альберта Савініа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў грэчаскім Воласе ў італьянскай сям’і Джэмы Чарвета і Эварыста дэ Кірыка. Яго маці мела генуэзска-грэчаскія карані (верагодна, нарадзілася ў Смірне), а яго бацька належаў да сіцылійскай арыстакратыі. Вучыўся ў Вышэйшай мастацкай школе ў Афінах, у 1906 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе наведваў заняткі ў Мастацкай акадэміі. Там ён адкрыў для сябе Шапенгаўэра і Ніцшэ, жывапіс Клінгера і Бёкліна.

З 1908 года жыў у Італіі. У 1910 годзе прыехаў у Парыж, дзе зблізіўся з Пікаса і Апалінэрам. З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Італію. З 1912 года браў удзел у выставах Восеньскага Салона, а з 1913 года — Салона Незалежных. У гэты перыяд нараджаецца серыя яго палотнаў — «таямніц».

У 1917 годзе ў ваенным шпіталі Ферары дэ Кірыка пасябраваў з мастаком Карла Кара, заснаваў разам з ім рух метафізічнага жывапісу. Паміж 1908 і 1917 гадамі мастак стварыў свае самыя значныя творы — серыю відаў пустынных гарадскіх плошчаў і нацюрмортаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Giorgio DeChirico
  3. 1 2 3 4 https://hedendaagsesieraden.nl/2019/08/12/giorgio-de-chirico/
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 RKDartists
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524208 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524208 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/m/metaphysical-art
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Фесалія
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме