Філіп Гастан (Густан) (англ.: Philip Guston, сапраўднае імя Філіп Гольдштэйн; 27 чэрвеня 1913, Манрэаль — 7 чэрвеня 1980, Вудстак, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак.
Нарадзіўся ў Канадзе, у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў — выхадцаў з Украіны, бацькі мастака прыехалі ў Амерыку з Адэсы. Неўзабаве сям’я пераязджае ў Лос-Анджэлес. Маляваць пачаў ужо ў юнацкія гады, спачатку коміксы. Навучанне пачаў у Школе малявання ў Кліўлендзе. У гады вучобы (1930-я гады) надаваў увагу перш за ўсё створанаму Джорджа дэ Кірыка стылю метафізічны рэалізм, а таксама фрэскавага жывапісу старых італьянскіх майстроў — Андрэа Мантэньі, Мазачыа, Паала Учэла. У канцы 1930-х Ф.Густан працуе ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця ў галіне прапагандысцкага, насценнага жывапісу, аднак да пачатку 1940-х гадоў вяртаецца да жывапісу станковага.
Характэрнай асаблівасцю работ Ф.Гастана было тое, што пры стварэнні новых карцін ён часта выкарыстоўваў фрагменты ўжо створаных раней палотнаў. На мяжы 1947/1948 гадоў мастак піша сваю першую абстрактную карціну «Каты» (The Tormentors). У канцы 1940-х і ў 1950-я гады мастак працуе ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму. У той жа час зварот да сюжэтаў, навеяных падзеямі дзвюх сусветных войнаў збліжае яго палотны з экспрэсіянісцкім жывапісам Макса Бекмана. З пачатку 1960-х гадоў мастак вяртаецца да фігуратыўнага мастацтва, тым часам ён часта аднаўляе і перапрацоўвае ў новых працах сюжэтныя матывы сваіх ранніх карцін з 1930-х гадоў (напрыклад, тэма злачынстваў Ку-Клукс-Клана).