Фё́дар Дзмі́трыевіч Ро́ма (23 лютага 1919 — 1991) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па труду БССР, старшыня Брэсцкага прамысловага (1963—1964) аблвыканкама[1].
Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ(б) (1951).
З 1939 года ўпаўнаважаны ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Брэсцкага РК ЛКСМБ. У 1941—1943 гадах выконваў спецзаданне ЦК КП(б)Б і ЦШПР ў Арлоўскай і Маскоўскай абласцях, ў сакавіку 1943—ліпені 1944 года сакратар Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага аб’яднання.
У 1944—1948 гадах 1-ы сакратар Гомельскага, Пінскага абкамаў ЛКСМБ, з 1951 года загадчык аддзела Пінскага абкама КП(б)Б, з 1953 года 1-ы сакратар Столінскага РК, Баранавіцкага ГК КПБ.
З 1960 года 1-ы нам. старшыні, старшыня Брэсцкага аблвыканкама. З красавіка 1967 года старшыня Дзяржаўнага камітэта СМ БССР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў, з 1976 — Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.
Член Рэвізійнай камісіі КПБ (1956—1980), член ЦК КПБ (1960—1961), Дэпутат Вярхоўнага Савета (1959—1971), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].