wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Панцялеенка

Фёдар Іванавіч Панцялеенка (нар. 1 сакавіка 1950, в. Крукавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне парашковай металургіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972).

З 1972 года ў Полацкім дзяржаўным універсітэце малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, з 1980 года загадчык кафедры, з 1998 года прарэктар па навуковай рабоце.

У 2006—2008 гадах загадчык кафедры, з 2008 года першы прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалём.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Унёс істотны ўклад у распрацоўку новага класа самафлюсуючыхся парашкоў і кампазіцыйных матэрыялаў з іх, ахоўных пакрыццяў, умацавальных і аднаўленчых тэхналогій. Устанавіў заканамернасці дыфузійнага масапераносу пры легіраванні мікрааб’ектаў. Стварыў новы клас эфектыўных самафлюсуючыхся парашкоў, дратоў і высокаэфектыўныя тэхналогіі для атрымання інструмента, вырабаў або кампазіцыйных ахоўных пакрыццяў на іх. Распрацаваў кампазіцыйныя матэрыялы, якія атрымліваюцца шляхам тэрмахімічнай апрацоўкі або папластовага нанясення на металічныя падкладкі, якія чаргуюцца тонкімі (10-15 мкм) нікелевымі і цынк-фасфатнымі слаямі і наступнай тэрмічнай апрацоўкі, а таксама эфектыўныя керамічныя парашкі, градыентныя і іншыя спецыяльныя пакрыцці шматфункцыянальнага прызначэння. Распрацаваў комплексную методыку неразбуральнага кантролю і ацэнкі хімічнага складу, структуры, уласцівасцяў і рэшткавага рэсурсу адказных прамысловых металічных аб’ектаў, канструкцый, абсталявання.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 30 вынаходак і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ПАНЦЯЛЕЕНКА Фёдар Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»