wd wp Пошук:

Фрыдрых Казімір Медыкус

Фрыдрых Казімір Медыкус (ням.: Friedrich Kasimir Medikus[4] або ням.: Friedrich Casimir Medicus[4][5][6], 6 студзеня 1736 — 15 ліпеня 1808) — нямецкі батанік[6] і ўрач[6], дырэктар батанічнага саду ў Мангейме[6].

Біяграфія

Фрыдрых Казімір Медыкус нарадзіўся 6 студзеня 1736 года ў нямецкай камуне Грумбах, Глан, размешчанай на зямлі Рэйнланд-Пфальц[5].

Вучыўся ён у Цюбінгене, Страсбургу і Гайдэльбергу. Працаваў урачом у Мангейме. У 1761 годзе Фрыдрых Казімір Медыкус быў прызначаны членам Баварскай акадэміі навук у Мюнхене. У 1762 годзе ён стаў членам Імператарскай акадэміі натуралістаў у Вене, а ў 1763 годзе — членам Імператарскай акадэміі навук у Мангейме. У 1766 годзе Медыкус удзельнічаў у стварэнні батанічнага саду[5]. Ён стаў дырэктарам батанічнага саду ў Мангейме[6]. У 1769 годзе Фрыдрых Казімір Медыкус стаў ганаровым членам фізіка-эканамічнага таварыства ў Кайзерслаўтэрне, а годам пазней яго дырэктарам. Ён унёс значны ўклад у батаніку, апісаўшы мноства відаў насенных раслін[7].

Фрыдрых Казімір Медыкус памёр 15 ліпеня 1808 года.

Навуковая дзейнасць

Фрыдрых Казімір Медыкус спецыялізаваўся на насенных раслінах[4]. Ён апублікаваў мноства твораў па батаніцы, садаводству, лясной гаспадарцы і медыцыне.

Навуковыя працы

Навуковыя працы па батанічнай тэматыцы

Навуковыя працы па медыцыне

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Friedrich Casimir Medicus // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. http://www.friendsofeloisebutler.org/pages/plants/serviceberry_canadensis.html
  4. 1 2 3 International Plant Names Index: Friedrich Kasimir Medikus (1736—1808)
  5. 1 2 3 Friedrich Casimir Medicus
  6. 1 2 3 4 5 DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Friedrich Casimir Medicus
  7. Гл. спасылку ў картцы «Сістэматык жывой прыроды».
  8. Botanische Beobachtungen
  9. Beiträge zur schönen Gartenkunst
  10. Über einige künstliche Geschlechter aus der Malven-Familie, denn der Klasse der Monadelphien
  11. Pflanzen-Gattungen nach dem Inbegriffe sämtlicher Fruktifications-Theile gebildet mit kritischen Bemerkungen
  12. Critische Bemerkungen über Gegenständen aus dem Pflanzenreiche
  13. Geschichte der Botanik unserer Zeiten
  14. Unächter Acacien-Baum, zur Ermunterung des allgemeinen Anbaues dieser in ihrer Art einzigen Holzart
  15. Fortpflanzung der Pflanzen durch Examen

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1808 годзе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1736 годзе
Катэгорыя·Медыкі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў Майнцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня