wd wp Пошук:

Фрыда Метшк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Метшк.

Фрыда Метшк (н.-луж.: Frido Mětšk, 4 кастрычніка 1916, Анаберг-Бухгольц, Германія — 9 ліпеня 1990, Баўтцэн, Германія) — ніжнялужыцкі пісьменнік, паэт, гісторык, перакладчык, рэдактар і педагог. Пісаў на ніжнялужыцкай і нямецкай мовах. Заснавальнік ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе і першы дырэктар Сербскай гімназіі ў Баўтцене.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1916 года ў горадзе Анаберг-Бухгольц. З 1927 па 1936 год навучаўся ў гімназіі Святога Крыжа ў Дрэздэне. З 1936 па 1937 год навучаўся ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Франкфурце-на-Одэры. З 1940 года вывучаў класічную філалогію, гісторыю і славістыку ў Гале-Вітэнбергскім і Енскім універсітэтах. У 1940 годзе пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Чыжэўскага напісаў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара навук па працам нямецкага тэолага Гейнрыха Мільдэ. Потым працаваў кароткі час настаўнікам у Кейльхаў і Гале. З 1941 года ваяваў на Усходнім фронце. Быў у савецкім палоне, дзе працаваў лектарам у антыфашысцкай школе.

У 1947 годзе вярнуўся ў Германію. У гэтым жа годзе заснаваў у Котбусе ніжнялужыцкую гімназію. У 1949 годзе стаў першым дырэктарам лужыцкай пашыранай школы ў Баўтцэне, якая пазней была перайменаваная ў Сербскую гімназію. З 1955 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства пры Акадэміі навук ГДР. З 1959 года ўзначальваў Сербалужыцкі культурны архіў.

У 1986 годзе выйшаў на пенсію і жыў у Баўтцэне, дзе і памёр 9 ліпеня 1990 года.

Сачыненні

Аўтар зборнікаў вершаў, прозы, літаратурных і гістарычных навуковых твораў. Займаўся перакладамі з кашубскай, літоўскай і латышскай моў.

Сям’я

Бацька лужыцкага кампазітара Юра Метшка.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133133931 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Frido Mětšk // Sächsische Biografie — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Frido Mětšk // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133133931 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта