wd wp Пошук:

Ніжнялужыцкая гімназія

Ніжнялужыцкая гімназія, поўная назва Ніжнялужыцкая гімназія Котбус (н.-луж.: Dolnoserbski gymnazium Chóśebuz, ням.: Niedersorbisches Gymnasium Cottbus) — назва сярэдняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Котбус. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова, у якой выкладанне вядзецца на ніжнялужыцкай мове.

Гісторыя

Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Котбус па ініцыятыве лужыцкага грамадскага дзеяча Фрыда Мештка. Першапачаткова мела назву «Serbska wuša šula» (Сербская сярэдняя школа). У першы год навучэння ў гімназіі вучыліся 76 вучняў і выкладалі 8 настаўнікаў. Першы выпуск быў у 1954 годзе. У 1959 годзе на аснове школы была створана Сербская пашыраная сярэдняя школа (Serbska rozšyrjona wuša šula).

У 1974 годзе гімназіі было нададзена імя ніжнялужыцкай пісьменніцы Мар’яны Домашкайц.

У наш час у гімназіі навучаюцца каля 690 вучняў.

Вядомыя супрацоўнікі і выпускнікі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Łużyczanie i inne mniejszości językowe, kulturowe i etniczne w Europie, Zeszyty Łużyckie, т. 46 (2012)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лужычане
Катэгорыя·Котбус
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1952 годзе