wd wp Пошук:

Францішак Марыя Ланцы

Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве

Франці́шак Мары́я Ла́нцы (італ.: Francesco Maria Lanci, польск.: Franciszek Maria Lanci; 1799, Фана, Італія — 1875, Варшава, Польшча) — архітэктар, італьянец па паходжанні, які з другой чвэрці ХІХ ст. стала працаваў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Навучаўся ў рымскай Акадэміі святога Лукі. Атрымаў залаты медаль за дыпломную працу — праект рэстаўрацыі рымскага касцёла «Санта-Марыя-ін-Арачэлі». У маладым веку стаў ганаровым прафесарам Акадэміі.

У 1825 годзе па запрашэнні Станіслава Малахоўскага[pl] прыехаў у Польшчу дзеля перабудовы родавай рэзідэнцыі ў Конскіх.

Каля 1830 года займаўся адбудовай касцёла св. Ядвігі ў Пемпова, якому надаў рысы англійскай готыкі. Пасля атрымаў запыт на праект перабудову замку на Вавелі, аднак з-за выбуху паўстання праект не быў рэалізаваны. У Кракаве Ланцы разам з разбяром Паола Філіпі спраекціраваў саркафаг Тадэвуша Касцюшкі.

У 1836—1840 на замову Эдварда Рачынскага спраектаваў і пабудаваў Залатую капліцу[pl] ў Познані.

У 1844 прыбыў у Варшаву. На замову Аўгуста Патоцкага пашырыў левае крыло палацу ў Вілянаве.

Каля 1863 года з-за частковай страты зроку спыніў прыём замоў.

Дзейнасць

Займаўся праектаваннем будынкаў рознага прызначэння: палацаў, касцёлаў, гарадскіх жылых і адміністрацыйных збудаванняў, гаспадарчых пабудоў, корчмаў, капліц, мастоў і іншага. Працаваў у архітэктурнай плыні гістарызму. З 40-х гадоў ХІХ ст. пачынае цікавіцца рэнесансам і развіваць неарэнесансны кірунак у межах плыні гістарызму. Найбольш вядомым тыпам збудаванняў гэтага кірунку сталі сельскія вілы (напрыклад Пружанскі палацык).

Архітэктар стварыў вялікую колькасць праектаў, большасць з якіх засталася на паперы.

Спіс работ Францішка Марыі Ланцы

Паводле Паўла Гергоні[5]:

Таксама існуе меркаванне, што працай Францішка Марыі Ланцы з’яўляецца Пружанскі палацык. Прамых доказаў, што Ланцы ўдзельнічаў у будаўніцтве палацыку няма, але з’яўляецца фактам тое, што для пабудовы палацыка выкарыстоўваліся тыя самыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Ланцы для пабудоў такога роду[6].

Галерэя

Сям’я

З жонкай Канчэтай Джанкрыстафарай мелі дачку Марыю Арканджэлу (нар. 1811)[7] і сына Вітальда (1829—1892) — таксама архітэктар, працаваў у Польшчы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Franciszek Maria Lanci
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  5. Giergoń, Pawieł Franciszek Maria Lanci(польск.) . Historia sztuki. sztuka.net (17 студзеня 2009). Праверана 29 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)
  6. Зінчук, Раіса Пружанскі палацык(нявызн.). Пружанскі палацык (8 студзеня 2014). Праверана 29 чэрвеня 2017.
  7. Francesco Maria Lanci(англ.) . FamilySearch. Праверана 29 чэрвеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Пезара-э-Урбіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта