Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай землі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся пад акупацыяй расійскіх немцаў Гальштэйн-Раманавых. Трэба адзначыць, што к моманту апошняга падзела ВКЛ ужо фармальна не існавала. Травеньская канстытуцыя 1791 года ліквідавала ВКЛ і Польскае каралеўства і ператварала федэрацыю ва ўнітарную польскую дзяржаву з канстытуцыйнай манархіяй Рэч Паспалітую, альбо, проста, Польшча. Войны, анархія не дазволілі давесці справу ліквідацыі інстытутаў ВКЛ да канца, гэта дарабілі расійскія немцы.
Шляхта і мяшчане ВКЛ к сярэдзіне 18 ст дастаткова апалячыліся, каб лічыць сябе разам з жыхарамі Польскага каралеўства адзіным польскім народам. Літвінская культура, мова, якія зараз мянуюць беларускімі, існавалі ў асяроддзі прыгонных нявольнікаў. Польскай шляхце ВКЛ як дзяржава была не патрэбная. Літва разглядалася як рэгіен непадзельнай Польшчы, накшталт Мазовіі ці Вялікапольшчы. Польская шляхта, у якой была зямля і нявольнікі, прыстасавалася да расійскай акупацыі. Расійская ўлада гарантавала правы польскай шляхты на маемасць. Але мара жыць у сваей нацыянальнай дзяржаве не памерла. Магнатэрыя распрацоўвала планы аднаўлення польскай дзяржавы на землях былога ВКЛ пад уладай расійскага імператара Аляксандра Першага.
Вялікае Княства Літоўскае (1811)
Другая Польская вайна-такую назву ў 1812 годзе чарговай франка-расійскай вайне даў Напалеон.
Прычыны вайны:
1.Прымушэнне зброяй расійскага імператара да эканамічнай блакады Англіі.
2.Рабаванне пратыўніка: кантрыбуцыя, трафеі, анэксія тэрыторый.
3.Контрудар па расійскаму імператару і прускаму каралю, якія рыхтаваліся да нападзення на Княства Варшаўскае.
Тэрыторыя былога Вялікага Княства Літоўскага была падзелена на два генерал-губернатарства, якія супадалі з былымі літоўскімі і беларускімі губерніямі Расійскай Імперыі. У гісторыяграфіі ўтварэнні атрымалі назву Літоўскае генерал-губернатарства і Беларускае генерал-губернатарства.
Ні Рэч Паспалітую, ні Польскае Каралеўства, ні ВКЛ Напалеон не аднавіў. Вырашэнне пытання літоўскай дзяржаўнесці Напаляон, як гэта было раней з Княствам Варшаўскім, пакінуў на час сканчэння вайны і падпісання замірэння з расійскім імператарам.
Напалеон дазволіў стварыць палякам Генеральную Канфедэрацыю Польскага Каралеўства-вайскова-палітычны саюз польскай шляхты. Летам-восенню 1812 года да Канфедэрацыі далучылася польская шляхта літоўскага генерал-губернатарства. Шляхтце беларускага генерал-губернатарства было адмоўлена ў далучэнні да хаўруса.
Створаныя ў 1812 годзе:
Світа імператара з шляхцічаў
Літоўскае генерал-губернатарства ўзначальваў генерал-губернатар Ван Дзірк Хогендорп. Рэзідзенцыя ў Вільні.
Летам-восенню 1812 года польская шляхта з дэпартаментаў генерал-губернатара Хогендорпа далучылася да Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства. Канфедэрацыя існавала фармальна. Структуры Канфедэрацыі разглядаліся польскай шляхтай як будучы ўрад і войска Польскага Каралеўства. Французская адміністрацыя выкарыстоўвала Канфедэрацыю ў прапагандыскіх мэтах, каб прымусіць шляхту на ахвяры для стварэння палкоў Вялікага войска праз стварэнне польскага.
Камісія часовага ўрада ВКЛ-орган мясцовага самакіравання з польскай шляхты ў літоўскім генерал-губернатарстве. Узначальваў камісію генерал-губернатар Ван Дзірк Хогендорп. Склад камісіі:
Падобная камісія была створана ў беларускім генерал-губернатарстве. Яшчэ раней да стварэння Вялікага Княства Варшаўскага камісія з мясцовай шляхты працавала на былых землях Прускага Каралеўства, якія анэксаваў Напаляон. Акупацыйная французская адміністрацыя на акупаваных землях былога ВКЛ дзейнічала па адпрацаванай схеме.
Органы правапарадку з шляхты ў горадзе. У даследванні Цітова па беларускай геральдыкі была прыведзена выява сургучнай пячаці Менскай паліцыі. На ей Пагоня.
Ваенізаваны орган правапарадку з месцічаў. Створана ў Вільне, Менску, Магілеве і іншых месцах. Батальены прадстаўлялі сабой ірэгулярную пяхоту (казакаў), складаліся з рот грэнадзераў, вальціжэраў і фузілераў, як гэта было прынята ў нацыянальнай гвардыіі Княства Варшаўскага.
Корпус нацыянальнай гвардыі былога ВКЛ у 1812 годзе
Ваенізаваныя органы правапарадку з шляхты і прыгонных у весцы (правінцыі).
Стваралася рота коннай артылерыі , як прыватная міліцыя Тызенгаўза. Французская адміністрацыя на гэтую фармацыю грошаў не давала. У далейшым Тызенгаўз з сваей артылерыяй быў залічаны ў 1813 годзе ў войска Княства Варшаўскага.
Акт абвяшчэння Канфедэрацыі склікаў усі польскія вайсковыя фармацыі пад Польскія сцягі. Стваралася польскае войска. Войска існавала фармальна, бо па факту палкі Княства Варшаўскага і літоўскія палкі Хогендорпа былі раскіданыя ў хуткім часе па розных карпусах Вялікага войска.
Выконваў функцыю вайсковай паліцыі для падтрымання парадку ў войску.
Камісія часовага ўрада-орган мясцовага самакіравання з польскай шляхты ў беларускім генерал-губернатарстве. Узначальваў камісію генерал-губернатар Магілева.
У беларускім генерал-губернатарстве быў праведзены рэкруцкі набор. Быў сфармаваны батальен Першага дапаможнага краацкага палка. Частка рэкрутаў была накіравана ў бурлакі.
Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
Baginski W. Dawne guziki polskie.–Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo “Armagedon Books”, 2004.
John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.