wd wp Пошук:

Корпус Літоўскіх войскаў ГКПК

Корпус Літоўскіх войскаў Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства (ГКПК) — частка Польскага войска ГКПК, створанага летам 1812 года на землях былога ВКЛ французскай акупацыйнай адміністрацыяй з мясцовых рэкрутаў і дабраахводцаў.

Гісторыя корпуса

Корпус утвораны 17 (5) ліпеня 1812 года, 26 (14) cнежаня 1812 года палкі корпуса ўвайшлі ў склад 5-га і іншых карпусоў Вялікага Войска.

Польскае войска Канфедэрацыі па сваей структуры нагадвала войска Рэчы Паспалітай канца 18 ст і складалася з Корпуса войск Княства Варшаўскага і Корпуса Літоўскіх войскаў (Літоўскага корпуса). Усяго 4 варшаўскія дывізіі і 2 літоўскія. Дывізіі фармаваліся кожная ў сваей вайсковай акрузе па тэрытарыальнаму прынцыпу.

Літоўскія брыгады ў пачатку 1813 года канчаткова былі размеркаваныя па розным карпусам Вялікага войска, Варшаўскія брыгады яшчэ раней да абвяшчэння стварэння Канфедэрацыі і Польскага войска.

Корпус фармальна існаваў да сакавіка 1813 года да ліквідацыі Канфедэрацыі.

Фінансаваўся Корпус за кошт французскай акупацыйнай адміністрацыі, за кошт ахвяраванняў шляхты і месцічаў, за кошт ахвяравання шэфаў палкоў з магнатэрыі, якія павінны былі ў традыцыях былога ВКЛ за гэтую ганаровую пасаду папоўніць 1/6 частку палкавой скарбніцы з сваей кішэні.

Склад Корпуса Літоўскіх войскаў Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства

Корпус складаўся з двух дывізій змешаннага тыпа. Кожная дывізія складалася з двух брыгад пяхоты і адной брыгады кавалерыі. Артылерыі не было. Стваралася рота коннай артылерыі, як прыватная міліцыя Тызенгаўза. Французская адміністрацыя на гэтую фармацыю грошаў не давала. У далейшым Тызенгаўз з сваей артылерыяй быў залічаны ў 1813 годзе ў войска Княства Варшаўскага.

Колькасны склад корпуса прыведзеная на 13 (1) cнежня 1812 года.

Галоўнакамандуючы: дывізійны генерал граф Дырк ван Хогендорп, генерал-губернатар літоўскіх дэпартаментаў. Ад’ютанты: шэф батальёна Антон Кіркор, падпаручнік Міхаіл Нестар. Намеснік галоўнакамандуючага: дывізійны генерал князь Рамуальд Гедройц, інспектар пяхоты і кавалерыі. Ад’ютанты: шэф эскадрону Альберт Ласкарыс, капітан Ержы Белапотравіч. Начальнік галоўнага штаба: шэф штаба маёр Леанард Казлоўскі. Афіцэры галоўнага штаба: брыгадны генерал Юзаф Вавжэцкі-інспектар кавалерыі, брыгадны генерал Ксаверы Несялоўскі-інспектар пяхоты, граф Станіслаў Платер-ад’ютант інспектара кавалерыі, капітан Антон Гаджулевіч-ад’ютант інспектара пяхоты.

Галоўны ваенны камісар: брыгадны генерал граф Стэфан Грабоўскі.

Літоўская дывізія князя Рамуальда Гедройца

Камандзір: дывізійны генерал князь Рамуальд Гедройц.

1-я брыгада.

Камандзіры: шэф палка палкоўнік граф Аляксандр Хадкевіч, маёр Міхаіл Шугр.

Людзей: 64 афіцэра і 1854 ніжніх чыноў.

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Канстанцін Тызенгаўз, маёр Антон Паўлоўскі.

Людзей: 51 афіцэр і 1694 ніжніх чыну.

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Адам Бішпінг, маёр Людвіг Глазер.

Людзей: 59 афіцэраў і 2009 ніжніх чыноў.

Людзей: 24 афіцэра і 113 ніжніх чыну.

Усяго ў брыгадзе: 6 батальёнаў.

Брыгада кавалерыі.

Камандзіры: шэф палка палкоўнік граф Міхаіл Тышкевіч, маёр Юзаф Гедройц.

Усяго: 2 эскадрона.

Людзей: 39 афіцэраў і 1070 ніжніх чыноў, коней: 64 афіцэрскіх, 605 верхавых.

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Канстанцін Раджецкий, маёр Юзаф Каменскі.

Усяго: 2 эскадрона.

Людзей: 37 афіцэраў і 742 ніжніх чыну, коней: 98 афіцэрскіх, 587 верхавых.

Шэф эскадрону Ахматовіч.

Людзей: 12 афіцэраў і 79 ніжніх чыноў, коней: 36 афіцэрскіх, 107 верхавых.

Усяго ў дывізіі князя Гедройца: 12 батальёнаў, 5 эскадронаў.

Літоўская дывізія Ксаверыя Касецкага

Камандзір: дывізійны генерал Кассецкі

1-я брыгада.

21 полк пяхоты Польскага войска

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Антон Гельгуд, маёр Эмільян Вегерскі.

1-й батальён: шэф батальёна капітан Валянцін Андрыхевіч.

2-й батальён: шэф батальёна капітан Францішак Горскі.

3-ці батальён: шэф батальёна капітан Войцех Лашэўскі.

Людзей: 43 афіцэра і 1844 ніжніх чыноў.

22 полк пяхоты Польскага войска

Камандзіры: шэф палка палкоўнік граф Станіслаў Чапскі, маёр Ігнат Вінцэнт Гілхен.

1-й батальён: шэф батальёна капітан Антон Мяшкоўскі.

2-й батальён: шэф батальёна капітан Канстанцін Лашэўскі.

3-ці батальён: шэф батальёна капітан Яжэрскі.

Людзей: 30 афіцэраў і 53 ніжніх чыноў.

Усяго ў брыгадзе: 6 батальёнаў.

2-я брыгада.

1,2,3-й егерскія батальёны.

1-й батальён: шэф батальёна палкоўнік Юзаф Дамінік Касакоўскі.

2-й батальён: шэф батальёна капітан Ігнат Ракіцкі.

3-ці батальён: шэф батальёна палкоўнік Казімір Плятэр.

Людзей: 23 афіцэра і 330 ніжніх чыноў.

Усяго ў брыгадзе: 3 батальёна.

Брыгада кавалерыі.

18 уланскі полк Польскага войска

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Караль Пшездзецкі, маёр Фелікс Трыжынскі.

1-й эскадрон: шэф эскадрону капітан Ян Плашчынскі.

2-й эскадрон: шэф эскадрону капітан Мамерты Длускі.

Усяго: 2 эскадрона.

Людзей: 37 афіцэраў і 449 ніжніх чыноў, коней: 95 афіцэрскіх, 261 верхавых.

20 уланскі полк Польскага войска

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Ксаверы Абуховіч, маёр Вацлаў Гудакоўскі.

1-й эскадрон: шэф эскадрону капітан Кайтан Мікашэўскі.

2-й эскадрон: шэф эскадрону Генрых Забэла.

Усяго: 2 эскадрона.

Людзей: 37 афіцэраў і 0 ніжніх чыноў, коней: 0.

21 конна-стралецкі полк Польскага войска

Камандзіры: шэф палка палкоўнік Часлаў Манюшка.

1-й эскадрон.

2-й эскадрон.

Усяго: 2 эскадрона.

Людзей: 10 афіцэраў і 258 ніжніх чыну, коней: 34 афіцэрскіх, 84 верхавых.

Усяго ў брыгадзе: 6 эскадронаў.

Усяго ў дывізіі Касецкага: 9 батальёнаў, 6 эскадронаў.

Усяго ў Літоўскім корпусе-21 батальён, 11 эскадронаў, гармат няма.

Строй кавалерыі

Строй кавалерыі Княства Варшаўскага мадэлі 1810 года:

Строй пяхоты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Літоўскае войска ў вайне 1812 года