wd wp Пошук:

Корпус літоўскай жандармерыі

Гісторыя корпуса

Створаны французскай акупацыйнай адміністрацыяй у 1812 годзе з польскай шляхты на заходніх землях былога ВКЛ (у генерал-губернатарстве Хогендорпа). Выконваў функцыю вайсковай паліцыі для падтрымання парадку ў войску.

1 ліпеня 1812 года выйшаў загад Напаляона аб стварэнні жандармерыі з польскай шляхты ў Літве:

“2. Часовай каміссіі Літоўскага ўрада даручана распараджацца фінансамі, жыўнасцю, арганізацыяй краёвага войска, фарміраваннем нацыянальнай гвардыі і жандармерыі. …

  1. Кожная губернія, а менавіта Віленская, Гродзенская, Мінская і Беластоцкая, будуць мець жандармерыю пад камандай палкоўніка, а таксама па два шэфы эскадронаў у Віленскай і Мінскай губернях і па адным шэфу эскадрона ў Гродзенскай і Беластоцкай губернях. У кожным павеце будзе па адной роце жандармерыі. Кожная з іх будзе мець: аднаго капітана як каменданта, другога капітана–ва ўрадзе, аднаго кватэрмайстра штаба, 4-х кватэрмайстраў, 16 брыгадзіраў-сяржантаў, 80 жандараў-валанцёраў, трубача–усяго 107.

  2. Палкоўнік жандармерыі будзе жыць у галоўным губернскім горадзе. Жыхарства афіцэраў і размеркаванне брыгад будзе вызначана Часовай камісіяй Літоўскага ўрада.

  3. Афіцэры, падафіцэры і валанцёры-жандары будуць узяты са шляхты ўласнага павета. Ніхто ад гэтага не можа адмовіцца. Яны будуць прызначацца наступным чынам: афіцэры–Часовай камісіяй Літоўскага ўрада, падафіцэры і валанцёры-жандары–адміністрацыйнымі камісіямі Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губерняў.

  4. Мундзір жандармерыі будзе польскім.

  5. Жандармерыя будзе выконваць службу паліцыі, аказваць вайсковую дапамогу публічнай уладзе, затрымліваць валацугаў, марадзёраў і дэзерціраў з любога войска.

  1. Генерал-маёр будзе назначаць галоўнага афіцэра альбо начальніка, француза ці паляка з лінейнага войска, у каменданты ўсяго дэпартамента. Той жа будзе мець пад сваёй уладай нацыянальную гвардыю, жандармерыю і краёвае войска. “

Строй літоўскай жандармерыі

23 ліпеня 1812 года Часовая камісія Літоўскага ўрада выдала загад паводле якога жандармы павінны былі набываць строй за свой кошт: “Мундзір і райтузы гранатовыя. Гузікі жоўтыя, пуклыя. Шалік і аксельбанты памяранчавыя. Ківер чорны, скураны, на ім бляха таксама жоўтая з надпісам “жандарм”. Бурнос гранатовы, з памяранчавым галуном на каўнеры. Крыж (на ківеры) жоўты. Цэшка белая. Канты памяранчавыя. Партупея і набойніца скураныя, на іх герб “пагоня” (літвінскі вершнік). Шабля. Піка з блакітна-жоўтым сцяжком.” Апісанне строя літоўскай жандармерыі было надрукавана на старонках Мінскай часовай газеты.

Літаратура

  1. Часовая мінская газета, 1812 год.

  2. Форум ВГР *Літвінскае войска*

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Літоўскае войска ў вайне 1812 года
Катэгорыя·З’явіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Паліцыя