Раманавы — рускі баярскі род, які насіў такое прозвішча з канца XVI стагоддзя, з 1613 — дынастыя рускіх цароў і з 1721 года — імператараў усерасійскіх, а пасля — цароў Польшчы, вялікіх князёў Літвы і Фінляндыі, герцагаў Альденбурга і Гольштэйн-Готарпа і вялікіх магістраў Мальтыйскага Ордэна. Прамая галіна роду Раманавых на ўсерасійскім троне спынілася пасля смерці імператрыцы Лізаветы Пятроўны, з 5 студзеня 1762 г імператарскі трон перайшоў да дынастыі Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, сыну Ганны Пятроўны і герцага Карла-Фрыдрыха Гольштэйн-Готарпскага, паводле дынастычнага дагавора іх сын Карл Петэр Ульрых Гольштэйн-Готарпскі (будучы імператар усерасійскі Пётр III) прызнаваўся членам імператарскага Дома Раманавых. Такім чынам, па генеалагічных правілах імператарскі род (дынастыя) называецца Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, а імператарскі дом — Раманавых.
Гісторыя рускіх родаў. Юр’евы-Раманавы Архівавана 15 ліпеня 2015.
РАМАНАВЫ карцінная галерэя Архівавана 22 мая 2017.
Забойства Царскай Сям’і, Мікалай Сокалаў. Судовае расследаванне забойства Імператарскай сям’і Раманавых у 1918 годзе
С. Скотт. Романовы. Биография династии — М.: «Захаров», 2006, информация об издании
Сайт, прысвечаны выстаўцы ў музеі гісторыі Екацярынбурга пра Раманавых Архівавана 29 красавіка 2011.
Генеалагічнае дрэва Раманавых ад старажытных часоў да нашых дзён. (ВЕЛЬМІ вялікі памер)
Tsarevich Alexei Архівавана 10 студзеня 2008.