wd wp Пошук:

Варшаўская канфедэрацыя

Акт Варшаўскай канфедэрацыі

Варшаўская канфедэрацыя (Варшаўская канферэнцыя, 28 студзеня 1573) — важная падзея ў гісторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якая вызначыла асновы рэлігійнай памяркоўнасці знаці і свабодных людзей у Рэчы Паспалітай і ВКЛ, Лічыцца фармальным пачаткам рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай. Акт варшаўскай канферэнцыі з’яўляецца першым такім дакументам у Еўропе. Хоць акт і не прадухіліў ўсіх канфліктаў на аснове рэлігіі, але зрабіў дзяржаву больш бяспечнай і больш талерантным месцам, чым вялікая частка Еўропы, асабліва ў час Трыццацігадовай вайны.

У канфедэрацыі прынялі ўдзел Прадстаўнікі Вялікай і Малой Польшчы, Вялікага княства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падляшша, зямель Рускай, Прускай, Паморскай, Жамойцкай, Ліфляндскай і кароннага горада.

Варшаўская канфедэрацыя мела на мэце пераадолець праблемы, якія ўзніклі пасля заключэння Люблінскай уніі, паводле якой стваралася новая дзяржава — Рэч Паспалітая, якая мела адзінага караля, сейм, грошы, падаткі і адзіную знешнюю палітыку, але не мела агульнай царквы.

Варшаўская канфедэрацыя сыграла Актыўную ролю ў абароне рэлігійных свабод у Рэчы Паспалітай, яе ўдзельнікі абавязаліся быць узаемна талерантнымі, захоўваць гэтую талерантнасць у наступных пакаленнях, быць салідарнымі ў барацьбе за свабоду веры пры любым ўрадзе, якія пераследвалі бы любую канфесію. Каталіцкія біскупы не падпісаліся пад артыкуламі Варшаўскай канфедэрацыі, заявіўшы, што Варшаўская канфедэрацыя «абражае веліч Бога, разбурае асновы польскай дзяржаўнасці, бо абвяшчае свабоду ўсім іншаверцам, магаметанам, іўдзеям, пратэстантам і іншым схізматыкам".

У 2003 годзе тэкст канфедэрацыі быў ўнесены ў спіс ЮНЕСКА Памяць свету.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Гісторыя Варшавы
Катэгорыя·Аб’екты рэестра Памяць свету
Катэгорыя·Рэлігія ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Права Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Рэлігія і грамадства
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (1569—1795)
Катэгорыя·1573
Катэгорыя·Рэфармацыя