wd wp Пошук:

Станіслаў Солтан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Солтан. Станіслаў Солтан (27 жніўня 1756, Бярдзічаў — 1836, Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. харунжы1782) і падкаморы вялікі літоўскі1790), маршалак надворны літоўскі (17911792), староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.

Паходжанне і сям’я

Францішка Тэафілія Радзівіл — першая жонка Станіслава Солтана

Прадстаўнік шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў герба «Солтан» («Сыракомля» зменены), сын Станіслава і Алены з Ромераў.

Першы раз ажаніўся з Францішкай Тэафіліяй з Радзівілаў, другі — з Канстанцыяй з Тапліцкіх. У першым шлюбе меў сына Адама Леана Людвіка і дачок Караліну, Ганну і Алену, у другім — сыноў Станіслава і Уладзіслава, дачку Алену.

Палітычная дзейнасць

У маладым веку

Пасля прыняцця ў Рэчы Паспалітай Канстытуцыі 3 мая 1791 года, Станіслаў Солтан увайшоў у склад групоўкі «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая».

Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання Т. Касцюшкі, пасля падаўлення якога расійскія ўлады выслалі яго ў Казань. Вызвалены расійскім імператарам Паўлам I.

У 1806—1807 гадах разам з палкоўнікам Ф. Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, у 1808 годзе выехаў у Герцагства Варшаўскае.

У канцы 1811 года ўдзельнічаў у мінскім з’ездзе арыстакратаў літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, скліканым князем Міхалам Клеафасам Агінскім (1765—1833), на якім абмяркоўвалі праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага (1811) на чале з расійскім манархам Аляксандрам I і на якім адбылося прымірэнне былых прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года і былых таргавіцкіх канфедэратаў.

У расійска-французскую вайну (1812) Напалеон прызначыў яго старшынёй часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага (1812); адначасова ўзначаліў камітэт харчавання і магазінаў. Прыбыў у Вільню 18 ліпеня 1812 года, аднак з прычыны кепскага стану здароўя з 24 жніўня да 6 лістапада не выконваў абавязкаў. Па сканчэнні вайны эміграваў.

Смерць

Памёр у Мітаве (цяперашняя Елгава), Курляндская губерня, Расійская імперыя.

Зноскі

  1. 1 2 Stanisław Sołtan h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Stanisław Sołtan // NUKAT — 2002.
  3. Stanisław Sołtan // MAK

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Перасвет-Солтаны
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярдзічаве
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Канфедэраты Чатырохгадовага сойма
Катэгорыя·Памерлі ў Елгаве
Катэгорыя·Перасвет-Солтаны
Катэгорыя·Падкаморыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных