wd wp Пошук:

Флёкс

Флёкс[3] (Phlox) — род кветкавых раслін сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).

Апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі), малагалінастыя, вышынёй 10—150 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя, чырвоныя, часам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне

Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і 1500 сартоў; на Беларусі ў культуры найбольш вядомыя флёкс Друмонда (Phlox drummondii), флёкс мяцёлчаты (Phlox paniculata), флёкс шылападобны (Phlox subulata) і інш.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 85 відаў[4]:

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Phlox(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (1 лютага 2013). Праверана 7 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сінюхавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара