wd wp Пошук:

Сінюхавыя

Сінюхавыя[3] (Polemoniaceae) — сямейства раслін парадку Верасакветныя (Ericales). Сямейства налічвае прыкладна 25 родаў і 350 відаў. Большасць відаў расце ў Паўночнай Амерыцы, асобныя віды растуць у Еўразіі і Паўднёвай Амерыцы.

Апісанне

Травы аднагадовыя або шматгадовыя, рэдка паўкусты або лозы. Лісце чарговае або супратыўнае, сядзячае або на хвосціках, ад простага да складанага. Члены сямейства маюць 5 чашалісцікаў, 5 пялёсткаў, 5 тычынак. Плод — каробачка. Насенне шарападобнае, яйкападобнае або верацёнападобнае, часам крылатае, часта клейкае, калі вільготнае.

Сістэматыка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Сінюхавыя