wd wp Пошук:

Феліцыян Шчасны Каварскі

Феліцыян Шчасны Каварскі (польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski; 1890, Старасельцы(польск.) бел. пад Беластокам — 1948, Канстанцін-Язёрна) — польскі мастак, скульптар і педагог. Член польскіх мастацкіх аб’яднанняў «Рытм(польск.) бел.», «Прызмат(польск.) бел.» і «Аднарог(польск.) бел.».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1890 годзе ў Старасельцах(польск.) бел. пад Беластокам. У 19021908 гадах навучаўся ў мастацкай школе ў Адэсе, у 19101918 гадах у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.

Мірскі замак, 1929

У 1920 годзе вярнуўся ў Польшчу. Жыў спачатку ў Торуні, але ўжо з 1923 года стаў прафесарам манументальнага жывапісу Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе ўдзельнічаў у стварэнні паліхромнага роспісу сцен фасадаў — будынкаў рынку Старога горада ў Варшаве. Атрымаўшы замову на роспіс некалькіх плафонаў у замку на Вавелі, верагодна, распачаў вандроўку ў Нясвіж і Мір для вывучэння старадаўніх замкаў і іх манументальнага ўбрання.

У 1930 годзе перабраўся ў Варшаву і стаў прафесарам Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Крытыкі бачылі ў яго творчасці ўплыў пецярбургскага аб’яднання «Свет мастацтва». Пасля вайны творца працягваў выкладаць у Акадэміі. Памёр у 1948 годзе ў Канстанціне пад Варшавай. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Зноскі

  1. 1 2 Felicjan Kowarski // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Скульптары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных