wd wp Пошук:

Фелікс Мотль

Фе́лікс Мотль (ням.: Felix Josef von Mottl; 24 жніўня 1856, Унтэр-Санкт-Фейт, цяпер у складзе венскага раёна Хітцынг — 2 ліпеня 1911, Мюнхен) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар .

Біяграфія

У дзіцячыя гады спяваў у Венскім хоры хлопчыкаў. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А. Брукнера і інш. З 1881 года дырыжор, з 1893 года генерал-музік-дырэктар(руск.) бел. прыдворнага тэатра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага тэатра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Музычнай акадэміі(руск.) бел. ў Мюнхене.

Творчасць

Вядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р. Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце(руск.) бел.Трыстан і Ізольд(руск.) бел.а», 1886), ЛонданеПярсцёнак нібелунга(руск.) бел.», 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімфанічны дырыжор. Аўтар струннага квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, аркестравых і фартэпіянных пералажэнняў п’ес Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо, А. Грэтры, К. В. Глюка і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Felix Mottl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Мотль Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дырыжоры Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Дырыжоры Германіі
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі на сцэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных