Фе́лікс Мотль (ням.: Felix Josef von Mottl; 24 жніўня 1856, Унтэр-Санкт-Фейт, цяпер у складзе венскага раёна Хітцынг — 2 ліпеня 1911, Мюнхен) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар .
У дзіцячыя гады спяваў у Венскім хоры хлопчыкаў. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А. Брукнера і інш. З 1881 года дырыжор, з 1893 года генерал-музік-дырэктар(руск.) бел. прыдворнага тэатра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага тэатра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Музычнай акадэміі(руск.) бел. ў Мюнхене.
Вядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р. Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце(руск.) бел. («Трыстан і Ізольд(руск.) бел.а», 1886), Лондане («Пярсцёнак нібелунга(руск.) бел.», 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімфанічны дырыжор. Аўтар струннага квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, аркестравых і фартэпіянных пералажэнняў п’ес Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо, А. Грэтры, К. В. Глюка і інш.