wd wp Пошук:

Фаял

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Фая́л (парт.: Ilha do Faial) — адзін з астравоў Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча - 173,06 км². Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал. На Фаяле знаходзіцца адна са сталіц Азорскіх астравоў — горад Орта.

Геаграфія

Востраў Фаял знаходзіцца ў цэнтральнай частцы паўночнай Атлантыкі ў 1685 км на захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Ад бліжэйшага вострава Піку аддзелены пралівам (5,92 км). Востраў Фаял — крайні заходні пункт Еўропы, паколькі месціцца на еўрапейскай тэктанічнай пліце, у той час як астравы на захад ад яго — на паўночнаамерыканскай.

Мае вулканічнае паходжанне. Дамінуе конус Кальдэйра, які ўзвышаецца на 1043 м і адрозніваецца пакатымі схіламі. Апошняе буйное вывяржэнне адбылося 27 верасня 1957 г., у выніку чаго плошча Фаяла павялічылася на 2,4 км².

Клімат мяккі марскі з сярэдняй тэмпературай 15°C узімку і 25,4°C улетку.

Прырода

Лічыцца, што востраў Фаял атрымаў сваю сучасную назву з-за хваёвых дрэў, якія пакрывалі ўсё ўзбярэжжа. З-за дзейнасці чалавека прырода была значна зменена. Захаваліся рэшткі лясоў, зараснікі папарацяў, верасоў, падубу. Фаўна адметна вялікай колькасцю птушак. У наш час ахоўваецца каля 18% сушы, якія складаюць тэрыторыю прыроднага парка Фаял (з 2007 г.).

Гісторыя

Востраў Фаял быў адкрыты партугальцамі ў XV ст. У 1468 г. з дазволу караля Партугаліі быў каланізаваны фламандцамі, якія займаліся вытворчасцю збожжа і пастэлі. У 1583 г. у выніку бітвы паміж французамі і іспанцамі быў захоплены іспанскім флотам. Мясцовыя жыхары пакутвалі на напады англійскіх піратаў. У 1672 г. большая частка будынкаў і ваенных умацаванняў была разбурана землятрусам. У XVII ст. зноў далучаны да Партугаліі.

У XIX ст. Фаял пераўтварыўся ў цэнтр здабычы кітоў у паўночнай Атлантыцы. У Орце былі пабудаваны сучасны порт і кабельная трансатлантычная станцыя. У 1973 г. пабудаваны аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна