wd wp Пошук:

Фаралонавы астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Фарало́навы астравы (англ.: Farallon Islands, ад ісп.: farallón «высокая скала») — архіпелаг каля ўзбярэжжа Каліфорніі (ЗША). У нашы дні з’яўляецца запаведнікам. Плошча сушы — 0,41932 км².

Геаграфія

Фаралонавы астравы месцяцца ў 41,7 км на захад ад Сан-Францыска. Складаюцца з 3 груп: Паўночнай, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй. Часам у склад архіпелага ўключаюць прыбярэжную водмель Фані-Шоп. Найбольшую плошчу мае Паўднёва-усходняя група (387 688 м²). Плошча Паўночнай групы — усяго 28 270 м², Сярэдняй — 3 362 м². Усе астравы ўяўляюць сабою гранітныя скальныя фармацыі кантынентальнага паходжання, рэшткі старажытнага горнага ланцуга, адгалінавання Сьера-Невада. Найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Паўднёва-усходняй групе і дасягае 109 м над узроўнем акіяна.

Прырода

Флора Фаралонавых астравоў абмежавана купкамі травяністай расліннасці, мохамі і лішайнікамі. Архіпелаг з’яўляецца натуральным прыбежышчам марскіх птушакгарбатак, буравеснікаў, сеўцападобных, бакланаў і інш. На скалах існуюць лежбішчы ластаногіх. Прыбярэжныя воды насяляюць васьміногі, кіты і акулы.

Ахова

У 1909 г. Тэадор Рузвельт падпісаў указ аб стварэнні запаведніка Фаралонавы астравы, аднак у яго склад увайшла толькі Паўночная група. У 1969 г. ён быў пашыраны на ўсе групы астравоў. У 1981 г. Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб уключэнні ў склад запаведніка навакольных водных прастораў. Апошні раз тэрыторыя запаведніка пашыралась у 2015 г. і дасягнула агульнай плошчы 8 534 км². Фаралонавы астравы з’яўляюцца важным месцам навуковых даследаванняў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Геаграфія Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы ЗША
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты