wd wp Пошук:

ФК Віцебск-2

Віцебск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Віцебск».

Гісторыя

У савецкія часы каманда мела назву КІМ-д (асноўны клуб менаваўся КІМ) і гуляла ў Чэмпіянаце БССР. У 1992 каманда пад назвай КІМ-2 трапіла ў новаствораную Другую лігу чэмпіянату Беларусі (а КІМ — у Першую). У 1995 другая каманда атрымала назву «Кімавец», а ў 1996 была знята з чэмпіянату ў Другой лізе.

У 2000 быў створаны адмысловы турнір дублюючых каманд, дзе і гулялі віцебскія рэзервісты. Але, пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі ў 2012 была адноўлена другая каманда, якая заявілася ў Другую лігу пад назвай «Віцебск-2».

У сезонах 2012 і 2013 «Віцебск-2» займаў апошняе месца ў Другой лізе. У 2014 каманда трапіла ў групу А і доўгі час вяла барацьбу за месца ў першай чацвёрцы, якое давала пуцёўку ў фінальны раўнд. У выніку «Віцебск-2» заняў пятае месца ў групе, і пасля перамогі ў стыкавых матчах атрымаў дзявятае выніковае месца ў лізе.

Па выніках сезону 2014 асноўная каманда «Віцебска» атрымала месца ў Вышэйшай лізе пасля трохгадовага перапынку. Паколькі рэзервісты зноў атрымалі магчымасць выступаць у турніры дублёраў, то каманда «Віцебск-2» перастала ўдзельчаць у Другой лізе.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)131535712–22111/16 фінала
1992–93Другая (Д2)1430671729–4419
1993–94Другая (Д2)1028791226–4023
1994–95Другая (Д2)1330951630–4623
1995Другая (Д2)14142399–2891/16 фінала
1996Другая (Д2)Знята з турніру і спыніла існаванне
2012Другая (Д3)1936243024–9910
2013Другая (Д3)1324251722–6511
2014Другая - А (Д3)52295828–2332
Матчы за 9 месца1921016–23

Галоўныя трэнеры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Спорт у Віцебску
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·ФК Віцебск