У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Усевалад Садоўскі (нар. 4 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.
Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. Ва ўзросце 15 гадоў пакінуў футбол[2], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Мінска», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэнні сезона 2015 сталічным клуб не стаў падаўжаць кантракт з нападнікам.
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у екацярынбургскім «Урала», які ўзначальваў былы трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскай «Зоркай-БДУ»[3]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком стартовага складу каманды, якая змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў з-за траўмы) і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сезоне 2019 заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[4]. З кастрычніка 2019 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5]. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай і пачаў у яе складзе чэмпіянат, але замацавацца не здолеў, звычайна выхадзіў на замену.
У ліпені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[6]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, за 9 матчаў у Вышэйшай лізе забіў 9 галоў. У 2021 годзе часцей выхадзіў на замену.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да казахстанскага «Ардабасы», які ўзначальваў былы трэнер «Руха» Аляксандр Сяднёў, і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7].
11 лістапада 2016 года згуляў свой адзіну матч у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм у таварыскай сустрэчы з Украінай (0:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | ![]() | 8 | 0 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() | 12 | 3 |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() | 12 | 3 |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() | 29 | 7 |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() | 24 | 21 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() | 22 | 9 |
2020 (1) | Д1 | Дынама | ![]() | 9 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Рух | ![]() | 9 | 9 |
2021 | Д1 | Рух | ![]() | 24 | 4 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].