wd wp Пошук:

Усевалад Сяргеевіч Садоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Усевалад Садоўскі (нар. 4 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. Ва ўзросце 15 гадоў пакінуў футбол[2], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Мінска», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэнні сезона 2015 сталічным клуб не стаў падаўжаць кантракт з нападнікам.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у екацярынбургскім «Урала», які ўзначальваў былы трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскай «Зоркай-БДУ»[3]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком стартовага складу каманды, якая змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў з-за траўмы) і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2019 заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[4]. З кастрычніка 2019 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5]. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай і пачаў у яе складзе чэмпіянат, але замацавацца не здолеў, звычайна выхадзіў на замену.

У ліпені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[6]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, за 9 матчаў у Вышэйшай лізе забіў 9 галоў. У 2021 годзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да казахстанскага «Ардабасы», які ўзначальваў былы трэнер «Руха» Аляксандр Сяднёў, і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7].

Міжнародная кар’ера

11 лістапада 2016 года згуляў свой адзіну матч у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм у таварыскай сустрэчы з Украінай (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльМінскБеларусь80
2015дубльМінскБеларусь123
2016Д2Зорка-БДУБеларусь123
2017Д2Энергетык-БДУБеларусь297
2018Д2Энергетык-БДУБеларусь2421
2019Д1Энергетык-БДУБеларусь229
2020 (1)Д1ДынамаБеларусь90
2020 (2)Д1РухБеларусь99
2021Д1РухБеларусь244

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Зноскі

  1. Vsevolod Sadovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Ради Юревича хотелось подстричься». Этот парень – главный забивала первой лиги
  3. Садовский перешел в «Звезду-БГУ», «Урал» проведет переговоры по поводу трансфера игрока
  4. Брестское “Динамо” объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским
  5. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
  6. Садовский перешел из брестского “Динамо” в “Рух”
  7. Футбол. Всеволод Садовский заключил контракт с “Ордабасы”
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных