wd wp Пошук:

Універсітэт дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны

Універсітэт дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны (укр.: Університет державної фіскальної служби України) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Ірпіні.

Агульная характарыстыка

Ведамасная ўкраінская ВНУ утворана Кабінетам Міністраў Украіны 11 лістапада 2015 года на базе Нацыянальнага ўніверсітэта Дзяржаўнай падатковай службы Украіны, Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута мытнай справы, Навукова-даследчага інстытута фінансавага права. Знаходзіцца ў сферы кіравання Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны.

Універсітэт рыхтуе бакалаўраў і магістраў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцяў і фармуе кадравы патэнцыял для Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны. Тут выкладаюць амаль 500 выкладчыкаў, сярод іх 65 дактароў навук і прафесароў, 300 кандыдатаў навук (з іх 8 заслужаных юрыстаў Украіны, 1 заслужаны эканаміст Украіны; 4 заслужаных работніка адукацыі Украіны, 6 заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі Украіны, 2 заслужаных работніка фізічнай культуры і спорту Украіны; 2 заслужаных трэнера Украіны; 3 заслужаных работніка культуры Украіны, 12 майстроў спорту Украіны). У вучэбна-навуковых інстытутах і факультэце вучацца больш за 4 тысячы студэнтаў і магістрантаў. У структуры універсітэта функцыянуюць рэгіянальныя структурныя падраздзяленні ў такіх гарадах як Жытомір, Старажынэць, Камянец-Падольскі, Вінніца, Канатоп і Львоў.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·1929 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных