wd wp Пошук:

Ульфільда Хакансдотэр

Ульфільда Хакансдотэр (шведск.: Ulfhild, англ.: Wulfhild, Wolfhild 1095 — каля 1148) — сярэднявечная скандынаўская каралева, двойчы каралева Швецыі 1117 — каля 1125 і каля 1134 — каля 1148) і аднойчы каралева Даніі (каля 1130 — каля 1134). У першым шлюбе была жонкай караля Швецыі Інгэ Малодшага, у другім — караля Даніі Нільса, а ў трэцім — караля Швецыі Сверкера I. Яна называецца як фатальная жанчына сярэднявечнай Скандынавіі, а таксама дабрадзейкаю каталіцкай царквы.

Ульфільда Хакансдотэр, каралева Швецыі і Даніі, як мяркуецца пахавана ў манастыры Альвастра.

Біяграфія

Ульфільда Хакансдотэр нарадзілася ў Нарвегіі. Сага «Прыгожая скура» называе яе бацькам нарвежскага магната Хакана Фінсана. Імя яе маці не захавалася, аднак сучасныя гісторыкі мяркуюць, што яе маці магла быць Былая каралева Нарвегіі і Даніі Маргарэт Фрэдкула, дачка Інгэ Старэйшага[4].

Першы шлюб

Юная Ульфхільда была выдадзена замуж за шведскага караля Інгэ Малодшага прыкладна ў 1116—17 гадах. У іх не было дзяцей. Інгэ быў малодшым з двух кіруючых братоў. Старэйшы брат, кароль Філіп, памёр у 1118 пры невядомых абставінах, пакінуўшы Інгэ адзіным кіраўніком. Кароткая хроніка ў «Законе Готланда» абвяшчае, што кароль Інгэ памёр ад злога напою ў Эстэргётландзе. Некаторыя пазнейшыя крыніцы называюць месцам забойства абацтва Урэта. Гэта здарылася да 1129 года, хоць дакладная дата невядомая[5].

Другі шлюб

Праз некаторы час пасля смерці караля Інгэ Ульфхільда пераехала ў Данію, а не вярнулася ў Нарвегію. Магчыма, яна зрабіла гэта, каб запатрабаваць прытулку: у яе па ўсёй бачнасці былі сваякі і саюзнікі ў Даніі, у той час як у Швецыі была палітычная нестабільнасць[6]. Яна выйшла замуж за караля Даніі Нільса пасля смерці яго першай жонкі, Маргарэт Фрэдкулы са Швецыі каля 1130 года. Шлюб прыкладна супаў з абвяшчэннем сына Нільса Магнуса Моцнага каралём у некаторых частках Швецыі. Тым не менш, Ульфхільда нацкавала свайго пасынка Магнуса на яго стрыечнага брата і суперніка Кнуда Лаварда[7]. Кнуд быў у канчатковым выніку забіты Магнусам ў 1131 годзе.

У Даніі пачалася грамадзянская вайна, калі Нільс і Магнус выступілі супраць прэтэндэнта Эрыка Эрыксана. Шлюб паміж Нільсам і Ульфхільдай ня быў гарманічным, да таго ж Нільс быў на 20-30 гадоў старэйшы за сваю жонку. Летапісец Саксон Граматык піша пра драматычнае расставанні: «Між тым шведы, калі яны пачулі, што Магнус быў заняты вайной у Даніі, абвясцілі свайго суайчынніка па імі Сверкер, чалавека нізкага паходжання, сваім каралём; не таму, што яны яго настолькі шанавалі, але таму, што не хацелі, каб ім кіраваў іншаземец. Паколькі на чале яны прывыклі мець суайчынніка, яны не маглі пагадзіцца з тым, каб імі кіраваў іншаземец. Нільс ажаніўся з Ульфхільдай з Нарвегіі пасля смерці Маргарэт. Сверкер пісаў ёй і папрасіў ад яе кахання. Неўзабаве пасля гэтага ён таемна павёз яе ад мужа і прымусіў выйсці за яго замуж. З гэтай палюбоўніцай, якую ён ілжыва назваў сваёй жонкай, ён прыжыў сына Карла, які стаў каралём пасля яго»[8].

Трэці шлюб

Уцёк Ульфхільды з Даніі не датаваны, але павінен быў мець месца паміж 1132 і 1134 гадамі. Цікаўная гісторыя ўцёкаў можа быць растлумачаная пазіцыяй Ульфхільды. Будучы ўдавой Інгэ II, яна мела уладанне і ўплыў вымерлага дома Стэнкіляў. Калі яе пасынка Магнуса выслалі са Швецыі, шлюб з Ульфхільдай ўзаконіў ўзыходжанне Сверкера на пасад, які не быў каралеўскай крыві. Наколькі вядома, не было ніякіх пярэчанняў (акрамя частковага саксонскага) супраць яе трэцяга шлюбу або супраць законнасці яе дзяцей. Наадварот, клерыкальныя хронікі высока адклікаюцца аб Ульфхільдзе, бо яна была дабрадзейкаю царквы. Па ініцыятыве Ульфхільды былі запрошаныя цыстэрцыянцы, якія заснавалі абацтва Альвастра і Нідала у 1143 годзе[9]. Альвастра была заснавана на зямлі, якая была часткай вясельнага дару Сверкера Ульфхільдзе[10].

Ульфхільда памерла паміж 1143 і 1150 гадамі, прабыўшы каралевай як мінімум дзесяць гадоў. Сверкер ажаніўся ў другі раз з Рыхезай Польскай, удавой Магнуса, караля Гётэленда, суперніка Сверкера. Гэта таксама быў палітычна матываваны шлюб, які, магчыма, быў накіраваны на тое, каб прыцягнуць апошнія рэшткі партыі Магнуса да Сверкеру[11].

Сям’я і дзеці

Хоць Ульфхільда тройчы выходзіла замуж, вядома толькі аб чатырох дзецях якія выжылі — усе ад яе трэцяга шлюбу з каралём Швецыі Сверкерам.

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Adolf Schück, «Drottning Ulvhilds härkomst», Personhistorisk tidskrift, 1953, pp. 29-30. http://personhistoriskasamfundet.org/1950-1970/
  5. Peter Sawyer. När Sverige blev Sverige. Alingsås: Viktoria, 1991, pp. 38-9.
  6. Dick Harrison, Sveriges historia 600—1350. Stockholm: Norstedts, 2009, p. 210.
  7. Adolf Schück, «Drottning Ulvhilds härkomst», Personhistorisk tidskrift, 1953, p. 27. http://personhistoriskasamfundet.org/1950-1970/
  8. Saxo Grammaticus, Danmarks krønike. København; Asschenfeldt’s Stjernebøger, 1985, II, pp. 81.
  9. Sven Tunberg, Sveriges historia till våra dagar. Andra delen. Äldre medeltiden. Stockholm: P.A. Norstedt & Söners Förlag, 1926, p. 41; Dick Harrison, Sveriges historia 600—1350. Stockholm: Norstedts, 2009, p. 174.
  10. Sven Tunberg, Sveriges historia till våra dagar. Andra delen. Äldre medeltiden. Stockholm: P.A. Norstedt & Söners Förlag, 1926, p. 41.
  11. Sawyer, Peter. När Sverige blev Sverige. Alingsås: Viktoria, 1991, p. 42.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Дынастыя Стэнкіляў
Катэгорыя·Памерлі ў 1148 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1095 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя
Катэгорыя·Дынастыя Стэнкіляў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1090-я гады
Катэгорыя·Жанчыны XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі