wd wp Пошук:

Карл Сверкерсан

Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда1155) і кароль Швецыі ў 11601167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.

Біяграфія

Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.

Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.

Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.

Сям’я

Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.

Зноскі

  1. Karl Sverkersson — 1917.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Папярэднік:
Магнус Хенрыксен
Кароль Швецыі
11611167
Пераемнік:
Кнут Эрыксан
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1130 годзе
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1167 годзе