wd wp Пошук:

Кнуд Лавард

Кнуд Лавард (дацк.: Knud Lavard, 12 сакавіка 1096 — 7 студзеня 1131) — сын караля Даніі Эрыка I.

Герцаг Шлезвіга

На выбарах караля пасля смерці Эрыка I Кнуд не разглядаўся ў якасці прэтэндэнта, паколькі яму ў той час было менш 10 гадоў. У выніку каралём быў выбраны брат Эрыка Нільс. У 1115 годзе[4] кароль зрабіў яго ярлам Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга), і наступныя 15 гадоў ён правёў у бітвах з вендамі. Пазней Кнуд сам абвясціў сябе герцагам (дацк.: hertug) Шлезвіга.

Урэшце Кнуду ўдалося ўсталяваць мір на мяжы, а пасля таго як у 1129 княжацкі род вендаў загас, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабіў яго князем і дараваў тытул герцага Гольштэйнскага.

Кароль бодрычаў

Кнуд, купіўшы ў 1129 годзе ў Лотара права называцца каралём бодрычаў, прызнаў сябе васалам імператара. У гэты ж год ён уварваўся ў сваё каралеўства і заснаваў Альберг. Паланіўшы падчас уварвання іншага прэтэндэнта на трон Прыбыслава[5] і Ніклата («старэйшага ў бодрыцкай зямлі»), Кнуд стаў кіраваць над бодрычамі. Палонныя ў кайданах былі адпраўлены ў вязніцу Шлезвіга, дзе і знаходзіліся да таго часу пакуль не заплацілі выкуп і не прызналі Кнута сваім кіраўніком.

Кнуд быў заступнікам Віцэліна і Людальфа, якія працягвалі хрысціянізацыю земляў.

Забойства і яго наступствы

Кнуд быў даволі папулярны і ўспрымаўся як пераемнік свайго дзядзькі, гэтым ён нажыў сабе ворагаў пры каралеўскім двары, якія падвяргалі сумневу яго лаяльнасць і асцерагаліся яго блізкасці да імператара, васалам якога ён быў як валадар Гольштэйна. Невядома, ці мелі падазрэнні падставу, але ў 1131 годзе яго супернік, сын караля Нільса Магнус, арганізаваў забойства Кнуда — у лесе Харальдстэд (дацк.: Haraldsted) на поўнач ад Рынгстэда ў цэнтры Зеландыі.

Гэта забойства справакавала паўстанне, якое перарасло ў грамадзянскую вайну. У вырашальнай бітве паміж прыхільнікамі дзвюх партый 4 чэрвеня 1134 годзе ля бухты Фотэвік у Сконэ Магнус загінуў, Нільс бег, але пазней таксама быў забіты. Барацьба за трон працягвалася яшчэ шмат гадоў, пакуль у 1157 да ўлады не прыйшоў сын Кнуда Вальдэмар, які нарадзіўся праз некалькі дзён пасля яго смерці. Папулярнасць у народзе, каварнае забойства і наступнае ўзыходжанне яго сына спрыялі хуткай кананізацыі Кнуда ў 1170 годзе.

Сваю мянушку Lavard Кнуд атрымаў ад вендаў (абадрытаў), яна азначае Валадар. Гэта слова мае то ж паходжанне, што і англ. Lord.

У 1131 годзе пасля гібелі Кнуда Лаварда бодрыцкую дзяржаву падзялілі Прыбыслаў і Ніклат.

Сям’я

Прыблізна з 1116 года муж Інгеборгі, дачкі Мсціслава Вялікага

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Напрыклад KNUD “Lavard/the Lord”(англ.) . Foundation for Medieval Genealogy., Knut IV. Laward(ням.) . Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Іншыя крыніцы называюць 1119 год Slesvik (нявызн.). Regnal chronologies. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013.
  5. Гельмальд называе яго пляменнікам Генрыха 49. Пра Кнута

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1131 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў вобласці Зеландыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Святыя Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Роскіле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рынгстэдзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1096 годзе
Катэгорыя·Эстрыдсены
Катэгорыя·Герцагі шлезвігскія
Катэгорыя·Дынастыя Эстрыдсенаў