wd wp Пошук:

Сверкер I

Сверкер I Кольсан (таксама вядомы як Сверкер Старэйшы - шведск.: Sverker den äldre; ?-25 снежня 1156) — шведскі кароль, які кіраваў краінай з 1130 па 1156 гг.

Біяграфія

Пасля смерці Інгэ Малодшага на пасад узышоў Рагнвальд Дурны, які не толькі не змог утрымаць уладу ў сваіх руках, але і выпусціў кантроль свеяў над гетамі. У 1130 годзе ў Эстэргётланде новым каралём быў абраны Сверкер Кольсан, унук конунга Блот-Свена. У пачатку свайго кіравання Сверкер перамог Магнуса Моцнага і вярнуў пад свой кантроль Вестэргётланд. Цяпер пад яго ўладай апынулася ўся Швецыя. Пра наступныя 26 год яго праўлення практычна нічога не вядома. Сверкер заснаваў кляштары Альвастра (у 1143 г.), Нюдала і Варнхейм.

Згодна з рускім летапісам, менавіта пры Сверкеры I у 1142 пачаліся першыя канфлікты паміж Швецыяй і нядаўна заснаванай Наўгародскай рэспублікай. Гэтаму папярэднічаў стагадовы перыяд міру, які быў гарантаваны дынастычнымі шлюбамі паміж кіруючымі дамамі.

Сверкер быў забіты сваім дружыннікам (ці, па спісе каралёў, асабістым канюшым) на мосце недалёка ад заснаванага ім кляштара Альвастра, падыходзячы да ютрані на Каляды ў 1156 года. Гэта лічылася шакавальным злачынствам нават у Сярэднявечча. Магчыма забойцам быў прэтэндэнт на пасад Магнус Хенрыксан.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Рагнвальд Дурны
Кароль Швецыі
11301156
Пераемнік:
Эрык IX Святы
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1100 годзе
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1156 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных