wd wp Пошук:

Уладзіслаў Дмахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дмахоўскі. Уладзіслаў Дмахоўскі (польск.: Władysław Dmochowski, літ.: Vladislovas Dmachauskas; 1838 ці 1841Вільня — 13 студзеня 1913Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі.

Біяграфія

Сын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 18571862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «Kłosy(польск.) бел.», «Tygodnik ilustrowany», «Wieniec(польск.) бел.». З 1872 года выкладаў маляванне ў Варшаўскім інстытуце глуханямых(польск.) бел.. З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях.

Творчасць

«У Вільню на карнавал»

Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і Яснай Гары(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. Aleksandras Indriulaitis(літ.) бел.. Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Дмахоўскія
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў