wd wp Пошук:

Нагародавічы

Нагаро́давічы[1] (трансліт.: Naharodavičy, руск.: Нагородовичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.

Гісторыя

Нагародавічы ў XVI — пачатку XVII ст. уласнасць сям’і Вельямінаў-Руцкіх. «Слоўнік геаграфічны…» піша, што тут адбыўся першы з’езд уніяцкай капітулы пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа Руцкога. Першая драўляная царква была так сама пабудавана мітрапалітам Руцкім, аб чым сведчылі дакументы якія знаходзіліся ў царкве яшчэ на пачатку XX ст. Пра царкву «Слоўнік геаграфічны…» паведамляе, што да перабудовы 1894 г. яна захоўвала свой першапачатковы выгляд[2].

З 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці БССР. У 1954—1972 гадах цэнтр Нагародавіцкага сельсавета[3][4].

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Нагародавічы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных