wd wp Пошук:

Уладзіслаў Ігаравіч Барысенка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысенка. Уладзіслаў Барысенка (нар. 5 сакавіка 1997, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца калінкавіцкай «Вертыкалі».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Калінкавічах, але ў малым узросце пераехаў у Мінск, дзе пачаў займацца футболам у школе «Змена», але пазней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў.

У жніўні 2016 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[2]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, і пазней замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[3]. Замацавацца ў асноўным складзе навапалачан не здолеў, выступаў у асноўным за дубль.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах» і «Мінску», але беспаспяхова, і ў сакавіку далучыўся да «Ліды». У складзе лідчан стаў выхадзіць на замену, а з чэрвеня не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[4], і ў верасні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон у складзе клуба «Слонім-2017». У ліпені 2019 года пакінуў слонімскую каманду[5].

У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да канца сезона 2020. З лета 2021 года стаў выступаць у Другой лізе за калінкавіцкую «Вертыкаль».

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльДынама140
2016 (1)дубльДынама90
2016 (2)Д1Славія-Мазыр80
2017 (1)Д1Славія-Мазыр80
2017 (2)Д1Нафтан30
2018 (1)Д2Ліда70
2018 (2)Д2Чысць40
2019 (1)Д2Слонім-2017110
2020Д2Граніт151

Зноскі

  1. Vladislav Borisenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Владислав Борисенко продолжит карьеру в “Славии”
  3. Два молодых ивуарийца на просмотре в “Славии”
  4. Лесько и Борисенко покидают “Лиду”
  5. “Слоним-2017” расторг контракты с Борисенко и Макаровым
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр