wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў

Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў (нар. 1 чэрвеня 1947, в. Сасноўка, Брэсцкая вобласць) — савецкі і беларускі гісторык-усходазнавец. Доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адзін з самых вядомых беларускіх ўсходазнаўцаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Сасноўка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963—1967 гадах вучыўся на гістарычным факультэце БДУ. У 1967 годзе скончыў БДУ, дзе і працуе да гэтага часу. Прайшоў усходазнаўчую падрыхтоўку ў Інстытуце ўсходніх моў пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава ў 1968—1970 гадах і ў Каірскім універсітэце ў Егіпце ў 1971—1972 гадах. У 1970 годзе стаў выкладчыкам. У 1989 годзе ўзначаліў кафедру гісторыі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку ў Джорджтаўнскім універсітэце. Дзеючы член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993). Член Беларускай акадэміі адукацыі (1994). Член Міжнароднай Кірыла-Мяфодзьеўскай акадэміі славянскай асветы (2007).

Быў адным з кіраўнікоў Дзяржаўнай праграмы прыкладных навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура». Адзін з стваральнікаў ВАК Рэспублікі Беларусь. Старшыня Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1995—1997 гадах. Быў членам рэдкалегіі 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі». Член рэдкалегіі і рэдакцыйных саветаў некалькіх гістарычных часопісаў («Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Вышэйшая школа»).

Навуковая дзейнасць

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычная барацьба ў Егіпце ў першыя гады Другой сусветнай вайны (1939—1942)» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук Р. Р. Ланда). У 1977 годзе выйшла манаграфія У. С. Кошалева «Егіпет да Эль-Аламейна: з гісторыі ўнутрыпалітычнай барацьбы (1939—1942)». У 1979 годзе ў часопісе «Народы Азіі і Афрыкі» была апублікаваная рэцэнзія Б. Г. Сейраняна на гэтую манаграфію. У рэцэнзіі былі адзначаны фундаментальнасці, сур’ёзны падыход да вывучэння тэмы, а таксама шырокае выкарыстанне не толькі егіпецкіх і савецкіх, але і іншых замежных крыніц. У 1984 годзе выйшла новая манаграфія, якая падрабязна разглядала найноўшую палітычную гісторыю Егіпта. У 1988 годзе ў Інстытуце краін Азіі і Афрыкі Кошалеў абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-палітычная барацьба і антыкаланіяльны рух у Егіпце (1879—1924)». Апанентамі Кошалева былі Л. І. Мядведка, Г. І. Мірскі і Л. А. Фрыдман. З 1990 года — прафесар па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1992 годзе выйшла чарговая манаграфія Кошалева ў Маскве.

Сфера навуковых інтарэсаў:

Падрыхтаваў 8 дактароў і 35 кандыдатаў навук.

Аўтар звыш 200 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 падручнікаў, навучальных праграм і дапаможнікаў па гісторыі для базавай і сярэдняй школы.

Ацэнка гістарычных асоб

Уладзімір Кошалеў адзначыў: «Наўрад ці хто-небудзь з навукоўцаў зможа адмаўляць значэнне тых рэформаў, якія ажыццявіў імператар Аляксандру II». У сувязі з гэтым у Мінску трэба ўсталяваць помнік цару Аляксандру II, бо «аднаўленне або ўсталяванне помніка Аляксандру II у Мінску цалкам адказвае духу знешнепалітычнага курсу Беларусі на стратэгічны саюз з Расійскай Федэрацыяй, на пабудову сумеснымі намаганнямі Еўразійскага саюза»[1].

Узнагароды і званні

Сям’я

Жанаты, мае двух дачок — Уладлену (1967 г. н.) і Наталлю (1978 г. н.). Уладлена скончыла біялагічны факультэт БДУ, жыве ў Мінску і працуе выхавальніцай у дзіцячым садзе (па стане на 2017 год). Наталля пасля абароны кандыдацкай дысертацыі па гісторыі працуе дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У Уладзіміра Кошалева ёсць унук Уладзіслаў.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Мінску помнік імператару Аляксандру ІІ // novychas.by 21 чэрвеня 2013
  2. Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Усходазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Усходазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў