wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Калеснік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калеснік.

Уладзімір Рыгоравіч Калеснік (15.6.1911 — 25.11.1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Уладзімір Калеснік нарадзіўся 15 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Ражны (цяпер — Браварскі раен Кіеўскай вобласці Украіны). Скончыў восем класаў школы. Пражываў у горадзе Асцёр Казэлэцкага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР, працаваў кіраўніком мясцовай арганізацыі ВЛКСМ. У 1941 годзе Калеснік быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Ленінградскія бранятанкавыя курсы. З жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Цэнтральным, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Два разы быў цяжка паранены[1].

Да лістапада 1943 года лейтэнант Уладзімір Калеснік камандаваў узводам танкаў «Т-34» 1-га танкавага батальёна 68-й танкавай брыгады 61-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Узвод Калесніка з баямі прарываўся глыбока ў варожы тыл, захапіў важны рубеж і утрымліваў яго, адбіваючы нямецкія контратакі. 25 лістапада 1943 года ў баях за ліквідацыю моцна ўмацаванага апорнага пункта праціўніка Калеснік знішчыў 2 батарэі мінамётаў, 4 артылерыйскія гарматы, 7 агнявых кропак праціўніка. У тым баі яго танк быў падбіты і не рухаўся, пасля чаго экіпаж на працягу 12 гадзін трымаў абарону, нягледзячы на прапанову праціўніка здацца ў палон. У тым баі Калеснік загінуў. Пахаваны ў горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання пры вызваленні Беларусі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Уладзімір Калеснік пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Калесніка названая вуліца ў Хойніках, усталяваны абеліск у вёсцы Віць[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Уладзімір Рыгоравіч Калеснік на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Хойніках
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці