Казэлэцкі раён[1] (укр.: Козелецький район) — скасаваная адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Казэлэць[1] (укр.: Козелець).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 46941 чалавек, плошча — 2660 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 40 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 106 сёлаў.