wd wp Пошук:

Уладзімір Казіміравіч Стукаліч

Уладзімір Казіміравіч Стукаліч (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер Екабпілс, Латвія — 18 кастрычніка 1918, Віцебск; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гг. на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.

Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.

У лютым 1891 г. да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 г. У 1891 г. выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 г. пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 г. пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК[1].

Зноскі

  1. Рудовіч, С. С. Беларускі народны саюз / С. С. Рудовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.. — С. 450.

Бібліяграфія

і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екабпілсе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў