Уладзімір Казіміравіч Стукаліч (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер Екабпілс, Латвія — 18 кастрычніка 1918, Віцебск; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.
Паходзіў са шляхецкай сям’і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гг. на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.
Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.
У лютым 1891 г. да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 г. У 1891 г. выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 г. пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 г. пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.
Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК[1].
і інш.
![]() |
Уладзімір Казіміравіч Стукаліч на Вікісховішчы |
---|