wd wp Пошук:

Уладзімір Вікенцьевіч Бабук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабук.

Уладзімір Вікенцьевіч Бабу́к[1] (14 (26) ліпеня 1897, в. Навасёлкі, Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 20 верасня 1977, Мінск) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1948)[2].

Біяграфія

Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу ў 1917[3] годзе, вучыўся ў Блонскім народным вучылішчы, на рабфаку[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1923 годзе. Працаваў загадчыкам Чэрвеньскага павятовага аддзела аховы здароўя. 3 1937 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце[4]. Загадчык кафедрамі агульнай, факультэцкай хірургіі, аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1962)[2].

Памёр у Мінску. Пахаваны на могілках «Чыжоўка».

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 90 навуковых публікацый па даследаванні і лячэнню шоку і калапсу(руск.) бел., манаграфіі, падручніка для студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Падрыхтаваў доктара, 22 кандыдаты медыцынскіх навук[3].

Работы па эксперыментальнаму і клінічнаму лячэнню траўматычнага шоку(руск.) бел. і крывацёку, хірургічнаму лячэнню астэаміеліту(руск.) бел., спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы(руск.) бел., апендыкулярных інфільтратаў(руск.) бел., апёкаў, гангрэны, сепсісу[2][4].

У медыцыне выдзяляюць сімптом Бабука[5].

Узнагароды

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Кіргізскай ССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  2. 1 2 3 Бабук Владимир Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 36. — 737 с.
  3. 1 2 3 Бабук Владимир Викентьевич Архівавана 9 верасня 2011. (руск.)
  4. 1 2 3 БАБУК Уладзімір Вікенцьевіч(недаступная спасылка)
  5. Симптом Бабука (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Рэктары БМАПА
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навасёлках (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Блонскай школы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы