wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Гольмак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Гольмак (нар. 11 кастрычніка 1966, Бабруйск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера

Ігравая

Пачынаў кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра», пазней гуляў за бабруйскі «Шыннік». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Скончыў кар’еру ў 1999 годзе ў складзе мінскага «Тарпеда».

Трэнерская

З 2002 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Лакаматыва» Анатоля Юрэвіча. У 2004 годзе сам узначаліў гэтую каманду і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. З лета 2005 годп працаваў у слонімскім «Камунальніку», а ў 2006 годзе папоўніў трэнерскі штаб «Гомеля». Некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера гомельскага клуба.

У снежні 2007 года перайшоў на працу ў мінскае «Дынама». Спачатку быў галоўным трэнерам дубля, а ў 2009 годзе стаў асістэнтам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі. У маі 2010 года, пасля адстаўкі Гурэнкі, стаў галоўным трэнерам клуба. Разам з «Дынама» дайшоў да стадыі плэй-оф Лігі Еўропы 2010/11, але ў чэмпіянаце 2010 мінчане засталіся без медалёў.

У снежні 2010 года перайшоў з «Дынама» на месца галоўнага трэнера СКВІЧа. У 2012 годзе працаваў у гродзенскім «Нёмане». У сакавіку 2013 года зноў узначаліў СКВІЧ, галоўным трэнерам якога заставаўся да восені 2013, калі прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб наваполацкага «Нафтана».

У маі 2014 года пасля адстаўкі Аляксея Мяркулава быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля». Здолеў вывесці гамяльчан у лік першых шасці каманд пасля першага этапу чэмпіянату 2014, але ў другім этапе каманда стала выступаць значна горш і ў выніку заняла шосты выніковы радок.

У снежні 2014 года стала вядома, што Гольмак застанецца галоўным трэнерам «Гомеля» ў сезоне 2015[2]. З-за цяжкага фінансавага становішча каманду пакінулі ўсе асноўныя ігракі, з-за чаго Гольмак быў вымушаны зрабіць стаўку на ўласных выхаванцаў. Аднак, пасля нядрэннага пачатку сезона справы ў каманды пайшлі горш, і ў другой палове чэмпіянату «Гомель» апынуўся на апошнім радку. Перад апошнім турам чэмпіянату (па выніках якога «Гомель» вылецеў з Вышэйшай лігі) Гольмак быў адпраўлены ў адстаўку[3].

У сезоне 2016 працаваў у трэнерскім штабе «Зоркі-БДУ», а ў студзені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Белшыны»[4]. Перад камандай стаяла задача вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак пасля паспяховага старту «Белшына» стала атрымліваць паражэнні, і ў чэрвені 2017 года Гольмак пакінуў бабруйскі клуб[5].

У лістападзе 2017 года стала вядома аб прызначэнні Гольмака на пасаду галоўнага трэнера жыткавіцкага ЮАС[6]. Пакінуў жыткавіцкі клуб у ліпені 2018 года[7].

У студзені 2019 года стаў трэнерам у наваполацкім «Нафтане»[8]. У снежні 2019 года стала вядома, што Гольмак перайшоў на працу ў юнацкія каманды салігорскага «Шахцёра»[9].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Vladimir Golmak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Владимир Гольмак продолжит работу в “Гомеле”
  3. Владимир Гольмак отправлен в отставку с поста главного тренера “Гомеля”
  4. “Белшину” возглавил Владимир Гольмак
  5. В “Белшине” смена главного тренера
  6. Владимир Гольмак стал главным тренером ЮАС
  7. Гольмак покинул пост главного тренера «ЮАС»
  8. Украинский специалист возглавил “Нафтан”
  9. Владимир Гольмак будет работать в “Шахтере”
  10. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Трэнеры ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Трэнеры ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта