wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Барысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысенка. Уладзімір Аляксандравіч Барысенка (25 студзеня 1912, в. Пеніца[1], Калінкавіцкі раён — 14 красавіка 1993, Санкт-Пецярбург) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза.

Пачатковая біяграфія

Уладзімір Аляксандравіч Барысенка нарадзіўся 25 студзеня 1912 года ў вёсцы Пеніца цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага.

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мазыры на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік» прэсаўшчыком.

Ваенная служба

Даваенных часоў

У 1931 г. быў прызваны ў шэрагі РСЧА[1].

У 1937 г. скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча.

У 1939 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Браў удзел у Польскім паходзе РККА і савецка-фінскай вайне[1].

Вялікая Айчынная вайна

З 1941 года прымаў удзел у баях на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі[2].

Камандзір 1428-га лёгкага артылерыйскага палка (65-я лёгкая артылерыйская брыгада, 18-я артылерыйская дывізія, 3-і артылерыйскі корпус прарыву, 2-я ўдарная армія) маёр Уладзімір Аляксандравіч Барысенка 11 лютага 1944 года забяспечыў прарыў абароны праціўніка ў раёне вёскі Доўгая Ніва (Сланцаўскі раён, Ленінградская вобласць).

У ходзе фарсіравання Нарвы Барысенка адным з першых пераправіў полк, а таксама падтрымаў агнём пяхоту падчас утрымання і пашырэння плацдарма.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Уладзіміру Аляксандравічу Барысенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3738).

Пасляваенная кар’ера

У 1950 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У 1957 годзе палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Барысенка выйшаў у адстаўку[1], пасля чаго жыў і працаваў у Ленінградзе, дзе і памёр 14 красавіка 1993 года. Пахаваны на Волкаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Борисенко Владимир Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 334. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура

Спасылкі

Уладзімір Аляксандравіч Барысенка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі