wd wp Пошук:

Уладава

Улада́ва[1] (польск.: Włodawa, састарэлая назва — Валодава[2]) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Уладава. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, на сутоках рэчак Заходні Буг і Уладаўка. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).

Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Бялу Падляску, Тэрэспаль, Зосін і інш.

Гісторыя

Насельніцтва

З 1998 у горадзе рэгулярна праводзіцца Фестываль трох культур. Мерапрыемства прысвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і іудаізма. Фестываль нездарма праходзіць ва Уладаве, бо да вайны горад меў шматнацыянальны характар.[4]

Памятныя мясціны

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Іпацеўскі спіс// Галіцка-Валынскі летапіс // 6751 [1243]
  3. Włodawa // Уладава // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIII (Warmbrun — Worowo), 1893 (польск.)  S. 711
  4. Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасня 2008

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Уладаўскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады Люблінскага ваяводства