У́здзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Узда (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Узда шляхам аб’яднання скасаваных Зенькавіцкага і Прысынкаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета перададзены 4 населеныя пункты скасаванага Цялякаўскага сельсавета (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліцвянскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Ліцвяны, вёскі Вялікая Уса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Макавішчы, Малая Уса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка) і частка скасаванага Сямёнавіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сямёнавічы, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Пад’ельнікі, Падсадскія, пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск), адначасова ў склад Дзешчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].