Ліцвя́ны[1] (трансліт.: Licviany, руск.: Литвяны) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Уздзенскага сельсавета.
У 1924—1974 гадах вёска ў складзе Каменскага сельсавета[2]. З 15 жніўня 1974 года па 28 мая 2013 года Ліцвяны былі цэнтрам Ліцвянскага сельсавета[3].
Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны захад ад горада Узда, за 70 км ад Мінска[4], каля ракі Уса, на аўтадарозе Р68[5].