wd wp Пошук:

Тэафіл Марачэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марачэўскі. Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Teofil Moraczewski; 25 лютага 1790, УніхоўшчызнаЛідскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1835, Варшава) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 25 лютага 1790 года ва Уніхоўшчызне Лідскага павета, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх[1].

Скончыў піярскую школу ў Шчучыне, потым Віленскі ўніверсітэт. У 1812 г. — паручнік 19-га уланскага палка, 17-га пяхотнага палка літоўска-беларускіх войскаў, у 13-м корпусе французскай арміі. Адзначыўся 8 снежня 1813 года ў бітве пад Борнхестам, 10 снежня 1813 — пад Зеештадтам у Даніі. Прадстаўлены да крыжа Дацкага і французскага крыжа Ганаровай Лігі. За ўдзел у вайне супраць Расіі на баку Напалеона маёнтак Уніхоўшчызна (73 душ м. п.) трапіў пад канфіскацыю. У 1815 г. дэмабілізаваўся. У пасведчанні, якое далі Марачэўскага афіцэры 17-га палка ўланаў, было напісана, што ён адзначаўся добрым характарам, добрай службай, мужнасцю і адвагай на працягу трох гадоў (Ловіч, 20.02.1815).

Жыў з сям’ёй і працаваў на гаспадарцы і грамадскіх пасадах. У 1819 г. — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1821 г. у адстаўцы. Падкаморы Лідскага павета ў 1830 годзе.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. у 1821.

Хварэў, прыехаў у Варшаву, дзе памёр і пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.

Узнагароды

Кавалер ордэна Святой Ганны[2].

Сям’я

У шлюбе з Паўлінай з Сангайлаў. Дзеці:

Усе запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.

Зноскі

  1. Kazimir Maračeŭski
  2. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2.
  3. 3756. Марачэўскі Адам // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1835 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Марачэўскія
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Марачэўскія
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Шчучынскага піярскага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)