wd wp Пошук:

Тэафіля Багуміла з Глінскіх

Тэафіля Багуміла з Глінскіх (польск.: Teofila Bogumiła Glińska; нар. 1762/1763, в. Косічы, цяпер Навагрудскі раён — 23 кастрычніка 1799) — польскамоўная паэтка эпохі Асветніцтва.

Біяграфія

Бацькам паэткі быў, хутчэй за ўсё палкоўнік войскаў Вялікага Княства Літоўскага Крыштаф Глінскі[pl] (пам. 22 мая 1807), маці — Тэафіля з Галухоўскіх (пам. 23 сакавіка 1785). Мела братоў Феліцыяна (нар. 1761), Людвіка (нар. 1764), Тэафіля Казіміра (нар. 1767) і сястру Дароту (нар. 1771). Кальвіністка[2]. Некаторы час жыла ў Шчорсах[3].

Творчасць

Творчасць і біяграфія Глінскай на сённяшні дзень найменш вывучана сярод іншых паэтак XVIII ст.[4]

Асаблівым у паэзіі Т. Глінскай з’яўляецца яе грамадска-патрыятычная скіраванасць. Напісаны з нагоды візіта караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцы Косічаў у 1784 г. верш «Szczorse» апісвае вызваленне мужыкоў ад панскага прыгону ў маёнтку Шчорсы. У рукапісах Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве знойдзены верш «Na obraz J. O. Xiężney Massalskiej»[4]. Аўтар віншавальных вершаў, перакладаў. Працавала ў накірунку класіцыстычнай літаратуры[3] з беларускімі асаблівасцямі[5].

Сям’я

29 верасня 1790 года выйшла замуж за Алаізія Букатага, сына Ігнацыя (ці Яна) і Асяндоўскай. У шлюбе мела дзвюх дачок[2]:

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  2. 1 2 Tadeusz Mikulski. Teofila Glińska. Pamiętnik Literacki : czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej 41/3-4, 1011-1044(польск.)  (5 жніўня 1950). Праверана 26 красавіка 2020.
  3. 1 2 Глінская (Букатова) Тэафіля Багуміла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.
  4. 1 2 Русецкая Н. Сямейная муза: паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл / Наталля Русецкая. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 212 с. — ISBN 985-6730-55-4.
  5. ГЛІНСКАЯ (Букатова) Тэафілія Багуміла

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Глінскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Паэты XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне